Эліна Аляксандраўна Зверава; нар. 16 лістапада 1960, горад Далгапрудны, Маскоўская вобласць, СССР) — беларуская кідальніца дыска, алімпійская чэмпіёнка і двухразовая чэмпіёнка свету. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія

Асабісты рэкорд — 71,58 м — быў пастаўлены ў Пецярбургу 12 чэрвеня 1988 г.

Удзельніца 5 летніх Алімпіяд (1988, 1996, 2000, 2004 і 2008). Алімпійскай чэмпіёнкай Сіднея ў 2000 г. Зверава стала ва ўзросце 39 гадоў, а на Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. ва ўзросце 47 гадоў здолела заняць 6-е месца.

Напярэдадні 50-гадовага юбілею Эліна перамагла на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы (Гродна, 2010) з вынікам 58,52 м .

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Кідальнікі дыска СССР Катэгорыя:Кідальнікі дыска Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы