Рэсіфі () — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку. Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-ПаўлуRecife Medical Pool. Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаўPernambuco Daily .

Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.

Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.

Гісторыя Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адных з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі даручыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікамHistory of Recife. Shipmateapp.com. Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.

Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзяRecife, Pernambuco.. У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснягу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.

Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаўHistory . Instituto de Física de São Carlos. У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў — цэнтраў вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.

Эканоміка Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, міжнародны аэрапорт і два міжнародныя порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна за 40 км ад Рэсіфі.

Гарады-пабрацімы Порту, Партугалія Нант, Францыя Гуанчжоу, Кітай Амстэрдам, Нідэрланды Далас, ЗША Ла-Карунья, Іспанія

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Бразіліі Катэгорыя:Муніцыпалітэты штата Пернамбуку

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1537 годзе