Сухаволя () — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба гміны Сухаволя.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома з XVI стагоддзя як частка Гарадзенскай эканоміі, уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1777 годзе Сухаволя атрымала гарадскія правы.
У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць крайнія пункты Еўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Еўропы, пра што сведчыць памятны знак у гарадскім парку.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (з іх 8 мураваных), дзейнічаў касцёл; у канцы XIX стагоддзя — 464 будынкі. 30 мая 1868 года з’явіўся праект гарадскага герба: у зялёным полі залатыя трыліснікі С. 242.. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава — Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года горад зноў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1890 год — 2292 чал. (1104 муж. і 1188 жан.), з іх 1087 каталікоў, 9 праваслаўных, 1184 іўдзеі і 12 мусульманKrzywicki J. Sidra // S. 482. XXI стагоддзе: 2017 год — 2196 чал.
Славутасці Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1884—1885) Млын ветраны (пачатак XX ст.) Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына Сінагога (XVIII ст.)
Галерэя
Вядомыя асобы Францішак Грышкевіч (1904/1906—1946) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог. Адольф Зянюк (1895—1938) — беларускі грамадскі дзеяч, адвакат. Марыя Крысціна Сапега са Здзяхоўскіх (1910—2009) — польская грамадская дзеячка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сухаволя, Radzima.org