Андрэ Брэтон (фр. André Breton, , Тэншэбрэ, Францыя — , Парыж) — французскі пісьменнік і паэт, заснавальнік сюррэалізму.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1896 годзе ў нармандскім горадзе Тэншэбрэ ў буржуазнай сям’і. Яго бацька некаторы час праслужыў у канцылярыі жандармерыі, а неўзабаве ўладкаваўся ў прыватную кантору. У Андрэ не было братоў і сясцёр, бацькі пастараліся даць свайму адзінаму сыну класічную адукацыю, якая адкрывае дарогу да прэстыжнай і даходнай прафесіі. Андрэ Брэтон скончыў царкоўную школу, затым вучыўся ў адным з парыжскіх каледжаў, каб па заканчэнні курса адправіцца ў Сарбону, дзе ён стаў студэнтам медыцынскага факультэта.
Па прафесіі ўрач-псіхіятр. Удзельнік дадаісцкага руху.
Тэкст «Магнітныя палі» (1919—20, з Ф. Супе) — першы эксперымент у галіне т.зв. «аўтаматычнага пісьма». У «Маніфесце сюррэалізму» (1924) сфармуляваў базавыя палажэнні сюррэалістычнай паэтыкі: «аўтаматычнае пісьмо», «запіс мрояў», «мроі наяве» і іншыя спосабы вызвалення пішучага з-пад кантролю розуму. У «Другім маніфесце сюррэалізму» (1930) засяродзіўся на пытаннях арганізацыйнага, а не літаратурнага характару. У 1938 сустракаўся ў Мексіцы з Л. Троцкім і заснаваў «Міжнародную федэрацыю незалежнага рэвалюцыйнага мастацтва». У час Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, у 1946 вярнуўся на радзіму.
Аўтар вершаваных зборнікаў «Зямны свет» (1923), «Дыханне вады» (1934), рамана «Надзя» (1928), эсэ «Заўвагі пра паэзію» (1936, з П. Элюарам), кніг «Аркан 17» (1945), «Лямпа ў гадзінніках» (1948) і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
The Manifesto of Surrealism (1924) André Breton’s Nadja
Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Публіцысты Францыі Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты