Та́ртар () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. — М., 1991-92. В 2 т. — Т. 2. — С. 495; Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса XVI 299. — найглыбейшая бездань, а таксама яе чароўная персаніфікацыя, якая знаходзіцца пад Аідам, куды пасля тытанамахіі Зеўс зрынуў Кронаса і тытанаў, і дзе іх пільнавалі сторукія волаты Гекатанхейры, дзеці Урана. Там жа былі заменчаны старэйшыя кіклопы Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 2 далей . Адзінымі, хто мог выйсці адтуль, былі Нікта і яе нашчадкі.
Гэта цёмная бездань, якая настолькі ж аддалена ад паверхні зямлі, наколькі ад зямлі неба: па словах Гесіёда, меднае кавадла ляцела б ад паверхні зямлі да Тартара на працягу 9 дзён. Тартар быў акружаны патройным пластом цемры і жалезнаю сцяной з жалезнымі варотамі, узведзенымі Пасейдонам.
Паводле Гесіёда, узнік услед за Хаосам і Геяй Гесіёд. Тэагонія 119 . Паводле Эпіменіда, народжаны ад Аэра і Нікты Эпіменід, фр.4 Якобі . Паводле іншых аўтараў, як персаніфікацыя гэтай бездані, Тартар быў сынам Эфіру і Геі.
У наступнай традыцыі У пазнейшыя часы значэнне Тартара змянілася: пад ім сталі мець на ўвазе ніжнія прасторы ў царстве грэшнікаў.
У сярэднявечча тартарам сталі зваць найбольш закінутыя і аддаленыя куткі зямлі. Гл. таксама Тартарыя.
Таксама ў «Цэнтурыях» Настрадамуса Тартар згадваецца як прапашчае месца, якому мае быць перажыць небывалы росквіт.
У наш час можна пачуць выраз «праваліцца ў тартарары», што азначае тое ж, што і «праваліцца пад зямлю», гэта значыць «знікнуць», «перастаць існаваць».
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Жыццё пасля смерці Катэгорыя:Пекла