Палац Німфенбург () знаходзіцца на захадзе Мюнхена ў раёне Нойхаўзен-Німфенбург. Будаўніцтва яго было пачата па загаду курфюрста Фердынанда Марыі архітэктарам Агнасцінп Барэлі ў 1664 годзе і скончана ў 1675 годзе, пасля чаго замак неаднаразова пашыраўся. Першапачаткова палац быў пабудаваны ў стылі барока.
Унутры палаца ўяўляюць цікавасць: Вялікая зала ў стылі ракако, упрыгожаны фрэскамі Цімермана; знакамітая Галерэя прыгажунь з партрэтамі 36 самых прыгожых еўрапейскіх жанчын працы Штылера; Лакавы кабінет з чорнымі і чырвонымі лакіраванымі кітайскімі панэлямі.
Палацавы парк Німфенбург утварае з палацам адзінае цэлае і як адзін з найбуйнейшых каралеўскіх замкаў Еўропы прыцягвае да сябе вялікая колькасць турыстаў.
З замкам Блютэнбург палац аб'ядноўвае паласа прамой бачнасці, якая забяспечвала візуальны кантакт паміж імі. З сярэдзіны XX стагоддзя яна зарасла дрэвамі, але плануецца яе аднаўленне.
Спасылкі Афіцыйны сайт Баварскага кіравання замкамі, паркамі і азёрамі
Катэгорыя:Палацы Баварыі Катэгорыя:Рэзідэнцыі кіраўнікоў Катэгорыя:Славутасці Мюнхена Катэгорыя:Палацы Мюнхена Катэгорыя:Музеі Мюнхена Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі