Юзаф Кашыц (; , в. Жоўкіна, цяпер Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — , ) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія Паходзіў з заможнага шляхетнага роду Кашыцаў герба «Радван». Нарадзіўся 25 лістапада 1795 г. у маёнтку Жоўкіна Пінскага павета Мінскай губерні ў сям’і Міхала Кашыца, кейданскага старасты і Ружы з Кеневічаў. У сям’і быў яшчэ сын Ян. У дзіцячыя гады сям’я пераехала ў Навагрудскі павет. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку. У 1811 паступіў на матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палка, удзельнічаў у вайне 1812 года. У 1813 годзе разам з палком знаходзўся ў Гамбургу, адзначыўся ў некалькіх баталіях падчас рэцірады арміі. Пасля першага адрачэння Напалеона падаў у адстаўку, вандраваў па сталіцам Еўропы на працягу 3 год, з 1817 асеў у Навагрудскім павеце. У 1827 годзе абраны суддзёй, а ў 1830 - навагрудскім маршалкам.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, арганізатар выступленняў у Навагрудскім і Слонімскім паветах. У сваім маёнтку Ятра стварыў асобны атрад, які ў ліпені 1831 налічваў каля 1 тыс. чалавек. 22 чэрвеня 1831 выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расійскімі войскамі, нападаў на мястэчка Дзятлава, захапіў мястэчка Беліцу. Атрад Ю. Кашыца 22.7.1831 увайшоў у Навагрудак, раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. Паўстанцы пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Навагрудку быў і Францішак Міцкевіч (старэйшы брат Адама), прызначаны часовым кіраўніком горада. Пасля аб’яднання з корпусам Г. Дэмбінскага атрад Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы. Узнагароджаны ваенным крыжом і праізведзены ў падпалкоўнікі. Прымаў удзел ў абароне Варшавы, пасля заняцця горада рускай арміяй інтерніраваўся ў Прусах, да якіх адыйшоў разам з рэшткамі паўстанчай арміі праз Модлін. Прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі.
Пасля падаўлення паўстання Ю. Кашыц эмігрыраваў у Францыю. У Расіі яго аднеслі да першага разраду злачынцаў, а маёнтак канфіскавалі. У эміграцыі ён зблізіўся з А. Чартарыйскім, сябраваў з А. Міцкевічам. Уваходзіў у склад Літоўскага камітэта, Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, гісторыка-літаратурнага таварыства. Потым адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.
Памёр рэвалюцыянер года ў Ніцы, пахаваны на парыжскім Манмартры.
Сям’я 26 студзеня 1821 г. ажаніўся з Соф’яй з Раецкіх (дачкой былога камандзіра палка, дзе служыў), з якой меў дзяцейД. Ч. Матвейчык. Юзаф Кашыц і яго тастамент ад 29 траўня 1863 г.: Канстанцін-Ян-Казімір-Яўстах (1822—1891); Караль-Аляксандр-Януарый (1823-?); Юльюш-Геркулес-Фелікс-Францішак (1828 ці 1829 — пасля 1865); дачка.
Літаратура Гайба М. Ятра // Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2004. За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мн.: Лімарыус, 2007. — 120 с. Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Юзаф Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне