thumb|Меч вікінга з Рэптана; калекцыя Музея і мастацкай галерэі Дэрбі|left thumb|Рэканструкцыя вікінга з Рэптана; калекцыя Музея і мастацкай галерэі ДэрбіРэканструкцыя была зроблена ў 1985 годзе для праграмы BBC Blood of the Vikings на падставе чэрапа і мяча, знойдзенага ў пахаванні побач з царквой Рэптана. Вялікае паганскае войска, ці Вялікае войска, ці Вялікае дацкае войска () — войска вікінгаў родам з Даніі, якое разрабавала і заваявала вялікую частку Англіі ў IX стагоддзі. У адрозненне ад шматлікіх скандынаўскіх набегаў войскаў таго перыяду, крыніцы, што захаваліся, не ўказваюць дакладна іх колькасці, але гэта, відавочна, была найбуйнейшая сіла ў сваім родзе, якая ўключала сотні суднаў і тысячы людзей.

Тэрмін «вялікае паганскае войска» быў скарыстаны ў англасаксонскіх хроніках. Вытокі войска можна ўгледзець у групе, якая напала на Парыж у 845 годзе, якую меркавана вёў вікінг Рагнар Лодбрак. Яно ўварваліся ў рэгіён каля 850 года, неаднаразова захоплівала Руан і розныя невялікія гарады, верагодна, лёгка ўмацаваныя. Набраўшыся вопыту ў Еўропе, у 865 годзе войска рушыла ў Брытанію, высадзіўшыся ва ўсходняй Англіі. Пад камандаваннем Івара Бескасцёвага і Хальфдана сына Рагнара, яно накіравалі сілы на заваяванне і засяленне Англіі. Паводле скандынаўскіх саг, гэта было помстай за смерць Рагнара Лодбрака, але гістарычнасць гэтага сцвярджэння не вызначана.

У канцы 866 была заваявана Нартумбрыя, у 870 годзе за ёй услед рушыла каралеўства Усходняя Англія. У 871 годзе прыбыла Вялікае летняе войска (Great Summer Army). Яно ўзмацніла Дацкае войска, і ў 874 годзе была заваявана Мерсія. Доказам іх знаходжання ў Дэрбішыры з’яўляецца брацкая магіла на 250 чалавек у Рэптане і некалькі дзясяткаў курганоў са слядамі крэмацыі ў суседнім Інглбі. У тым жа годзе значная частка войскаў пасялілася на заваяваных тэрыторыях, а затым услед рушыла яшчэ адна група ў 877 годзе. Хальфдан рушыў на поўнач, каб атакаваць піктаў, а Гутрум стаў лідарам вайны на поўдні, у 876 годзе да іх далучыліся новыя сілы, і яны выйгралі бітву пры Вэрхэме. Аднак Альфрэд Вялікі (кароль Уэсекса) адбіваўся, і ўрэшце атрымаў перамогу ў бітве пры Этандуне ў 878 годзе і заключыў Уэдморскі дагавор.

У 879 годзеВедастынскія аналы, год 879.Англасаксонская хроніка датуе гэту падзею 880 годам. мноства нарманаў з гэтага войска прыплылі на кантынент і пачалі здзяйсняць набегі на землі Фрысландыі і Фландрыі. Правадыром вікінгаў быў конунг Готфрыд. Спусташэнню падвергліся амаль усе паўночна-заходнія вобласці Усходне-Франкскай дзяржавыВедастынскія аналы, гады 879—880.. Нягледзячы на паражэнне, нанесенае вікінгам каралём Усходне-Франкскай дзяржавы Людовікам III Малодшым у бітве пры Сокуры ў жніўні 881 годаВедастынскія аналы, год 881., вікінгі пабудавалі ўмацаваны лагер у Эльслоа і ў 882 годзе галоўнай мэтай іх паходаў стала Латарынгія. Нарманы захапілі і разрабавалі ўсе найбуйнейшыя латарынгскія гарады (у тым ліку, Кёльн, Бон, Трыр, Мец, Бінген, Вормс і Ахен), разбурылі амаль усе манастыры, уключаючы Прумскае абацтва. Вельмі сур'ёзна былі пашкоджаны ўладарствы Льежскай епархіі: вікінгамі былі спалены гарады Тонгр і Маастрыхт, абацтвы ў Ставело, Мальмеды і Сінт-Тройдэне. Была забіта большая частка жыхароў і манахаў, якія не паспелі збегчы. Сам Льеж быў захоплены і таксама спалены нарманамі, але, паводле падання, заступніцтва святога Ламберта не дазволіла вікінгам разрабаваць біскупскую казну. Таксама атрымалася выратаваць і большасць свяшчэнных рэліквій, бо іх перавезлі у больш бяспечныя месцы. Пазнейшыя паданні апавядалі пра шматлікія цуды, якія нібы адбыліся падчас гэтых бедстваў, і злучалі з гэтым гібель некалькіх латарынгскіх святыхНапрыклад, святога Ліберта., памерлых, у рэчаіснасці, задаўга да гэтых падзей.

Новы кароль Усходне-Франкскай дзяржавы Карл III Тоўсты не змог аказаць вікінгам годнага ўзброенага адпору і быў вымушаны заключыць з імі мір, надаўшы іх правадыру Готфрыду тытул герцага Фрысландыі і выдаўшы за яго замуж сваю дачкуВедастынскія аналы, год 882.. Аднак пасля забойства Готфрыда ў 885 годзе набегі нарманаў аднавілісяРэгіна Прумскі, год 885.. У гэтым жа годзе вікінгі паспрабавалі зноў напасці на Льеж, але былі адбіты.

Пасля таго як Арнульф Карынтыйскі, якога «Дзеянні біскупаў Льежа» завуць сваяком біскупа Льежа Франкона, у 888 годзе атрымаў карону Усходне-Франкскай дзяржавы, ён актывізаваў барацьбу з нарманамі, якія знаходзіліся ў яго ўладарствах. Свайго апагею гэта барацьба дасягнула ў 891 годзе. Спачатку поспех быў на баку вікінгаў, пад камандаваннем конунга Зігфрыда яны разбілі войска каралеўскіх васалаў у бою на рацэ ГёйлеУ гэтым бою загінуў архібіскуп Майнца Зундэрольд.. Але затым нарманы сутыкнуліся з войскам, асабіста ўзначаленым каралём Арнульфам. У выніку кровапралітнага бою пры Лёвене войска вікінгаў было цалкам разгромлена, Зігфрыд і мноства нарманаў загінуліФульдскія аналы, год 891.. Гэта паражэнне спыніла масавыя набегі вікінгаў на землі Усходне-Франкскага каралеўства. Сярод удзельнікаў Лёвенскай бітвы пазнейшыя хронікі называюць імёны графа Эно Рэнье Даўгашыяга і біскупа Франкона, а «Дзеянні біскупаў Льежа» прыпісваюць апошняму асабліва выбітную ролю ў перамозе над ворагам, распавядаючы пра асабісты ўдзел біскупа ў бітве.

У Англіі пасяленцы з былога паганскага войска утварылі Каралеўства Ёрк, якае існавала да 950-х гадоў.

Меркаванае пахаванне воінаў войска знаходзіцца ў Верасовым лесе Дэрбішыра.

Літаратура Gardiner, Juliet, ed. The Penguin Dictionary of British History

Спасылкі TimeRef — Viking Invasions

Катэгорыя:Гісторыя Англіі Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Вікінгі Катэгорыя:Войны IX стагоддзя