Рональд Поўп (, 1920—1997) — брытанскі мастак і скульптар.

Пасля навучання Поўп прыехаў у Дэрбішыр працаваць інжынерам. Ён пачаў працаваць у Rolls-Royce Limited у Дэрбі. На працягу ўсёй вайны ён ствараў прылады на заводзе, дзе распрацоўваліся рухавікі для самалётаў. У працэсе ён атрымаў навыкі зваркі і пайкі, пазней выкарыстаныя ў мастацкай дзейнасці.

Пасля вайны ён паехаў у Лондан вывучаць скульптуру ў школе прыгожых мастацтваў Слейд, а затым вывучаў кераміку ў Вулвічы.

Поўп жыў і працаваў мастаком у Мельбурне ў Дэрбішыре. У сваёй працы ён карыстаўся дрэвам, каменем і металам. Некаторыя з яго работ выглядаюць проста, што звязана з іх абстрактнасцю. Акрамя скульптур, Поўп ствараў карціны і замалёўкі. Як мастак Поўп атрымаў камісію ад царквы і мясцовых уладаў, бо стварыў скульптуру «Пяць біскупаў».

У 2008 годзе ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі праходзіла персанальная выстаўка Рональда Поўпа пад назвай «Ronald Pope — Sculpture from the Museums' Collection».

Катэгорыя:Мастакі Англіі