Гусі́ная цыбу́ля (Gagea) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Невысокія (зрэдку да 30 см) шматгадовыя травяністыя расліны, рана квітнеючыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з адной-трыма цыбулінамі (іншы раз каля асновы галоўнай цыбуліны развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст адзін, зрэдку два. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасоналадобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка.
Арэал і экалогія
Вядома больш за 130 відаў (некаторыя аўтары даюць лічбу 280Информационная система «Historia Gagearum»). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя і , растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках; рэдка трапляюцца , , , па звестках навуковай літаратуры вядомы , і .
Значэнне і выкарыстанне Лекавыя, харчовыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
— С. 148.
Спасылкі
Gagea // ИАС «ООПТ России» Gagea // The Plant List
Катэгорыя:Лілейныя