Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (;  — ) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (; 1878).

Біяграфія Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.

У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся з Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.

З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Бакінгемскм палацы, замалёўваючы яго пакоі для кнігі «London Interiors», якая тады рыхтавалася.

Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Таварыства натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным таварыствам, і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў ВардвікNewsletter of the Geological Curators Club , Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.

Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварыства ДэрбішыраLlewellyn Jewitt — Derbyshire Genius (Tom Bates Derbyshire Peak District Author, Writer, Poet) . Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англійскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872).

Літаратура The Stately Homes of England Jewitt, L. and Hall, S. C. (Philadelphia 1878) 2 vols. The Ceramic Art of Great Britain (1878) by Llewellyn Jewitt. other book by Llewellyn Jewitt

Спасылкі «Jewitt, Llewellynn Frederick William». Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900. Winster Local History Group newsletter 12 Winster Local History Group newsletter 21

Катэгорыя:Мастакі Англіі