Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) — грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаванняў, якія прытрымліваюцца палітычнай платформы Беларускай цэнтральнай рады.
Гісторыя Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі створаны 11 лютага 1951 года ў г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленні ад іх імя перад амерыканскімі палітычнымі і грамадскімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікалай Шчорс.
Камітэт збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».
Старшыні Мікалай Шчорс (11.2.1951—30.6.1957) Іван Касяк (30.6.1957—13.3.1989) Расціслаў Завістовіч (2.6.1990—20.12.2000) Роберт Цупрык (2001—2021)
Літаратура Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі // БелЭн у 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.
Спасылкі Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі на сайце Kamunikat.org
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША Катэгорыя:1951 год у ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе