Антыбальшавіцкі блок народаў — міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змагання ва Усходняй Еўропе і Азіі. Штаб-кватэра - Мюнхен (Германія).

Стварэнне Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфест Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у снежні 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 го. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21—22 лістапада 1943 г у Жытомірскіх лясах (в.Будэраж) адбылася нелегальная Першая канферэнцыя паняволенных народаў Усходу Еўропы і Азіі. На ёй быў створаны Нацыянальны камітэт паняволеных народаў для каардынацыі іх «рэвалюцыйнай барацьбы» («рэвалюцыйнага ходання») супраць «расійскага камунізму», прынятая палітычная платформа і маніфест (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай незалежніцкай партыі: капітан В.Ермаковіч і старэйшы лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад псеўданімам «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канферэнцыя прадстаўнікоў «паняволеных народаў», на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы і барацьбы. АБН быў створаны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхена ў Заходняй Германіі на нелегальнай канферэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызваленчых арганізацый народаў Усходняй Еўропы і Азіі.

Дзейнасць АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канферэнцыі і кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасцерагаў іх перад «маскоўска-бальшавіцкай небяспекай», арганізуе мітынгі і прэс-канферэнцыі. АБН аказвае падтрымку антыбальшавіцкаму падполлю ў СССР, вядзе шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: «Разгром бальшавізму і канчатковы падзел Расіі — імперыі — гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змагання», «Мядзведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм знікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры — эвентуальная перамога на перыферыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджвання». У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасці кожнага народа ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку з Сусветнай антыкамуністычнай лігай, у склад якой увайшоў у 1967 г., і Еўрапескай радай свабоды), актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імперыі, у якім ёсць і яе заслуга.

Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская незалежніцкая партыя, Беларускі нацыянальны цэнтр, Беларуская цэнтральная рада, Беларускі вызваленчы фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзмітрый Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса і Міхась Сенька. Апроч таго ў склад Блоку ўваходзілі наступныя арганізацыі:

Аб'яднаная гетманская арганізацыя (Украіна) Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (Украіна) Балгарскі нацыянальны фронт (Балгарыя) Венгерскі вызваленчы рух (Венгрыя) Грузінская нацыянальная арганізацыя (Грузія) Саюз эстонскіх змагароў за свабоду (Эстонія) Казацкі нацыянальны вызваленчы рух Камітэт «Свабодная Арменія» (Арменія) Латышская асацыяцыя за барацьбу супраць камунізму (Латвія) Літоўскі рух адраджэння (Літва) Нацыянальны туркестанскі саюзны камітэт Славацкі вызваленчы камітэт (Славакія) Харвацкі нацыянальны вызваленчы рух (Харватыя) Чэшскі нацыянальны камітэт (Чэхія) За свабоду В'етнама (В’етнам) Свабодная Куба (Куба)

Аднак найбольшую актыўнасць праяўлялі ўсё ж украінскія арганізацыі. Сваю дзейнасць АБН спыніў у 1996 г. у сувязі з выкананнем пастаўленых мэтаў, аднак яшчэ сёння існуюць асобныя групы АБН у ЗША, Бельгіі, Італіі, Аўстраліі, Аргенціне, як Амерыканскія члены АБН, куды ў свой час уваходзіў былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш Старэйшы. Моладзевыя секцыі дзейнічаюць у ЗША і Вялікабрытаніі.

Кіраўніцтва Прэзідэнты АБН Яраслаў Сямёнавіч Стэцько 1946 — 1986 Яраслава Іосіфаўна Стэцько 1986 — 1996

Старшыні Народнай рады АБН В.Бэрзіньш (Латвія) В.Каюм-Хан (?) Фердынанд Дзюрчанскі (Славакія) Ферэнц Фаркас дэ Кісбарнак (Венгрыя) Радаслаў Астроўскі (Беларусь)

Генеральныя сакратары Ніко Накашыдзэ Ц.Пакорны

Сродкі масавай інфармацыі АБН «ABN Correspondence» (1950 — 1996, на англійскай, нямецкай і французскай, пасля толькі на англійскай) «Resistencia y Liberación» (Буэнас-Айрэс) «L’est européen» (Парыж)

Спасылкі Антыбальшавіцкі Блёк Народаў на slounik.org

Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Антыкамуністычныя арганізацыі Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1917—1991‏)