Уладзімір Канстанцінавіч Буко́ўскі (, Белябей, Башкірская АССР, СССР — , Кембрыдж, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі праваабаронца, пісьменнік, грамадскі дзеяч, нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Белябей (Башкірская АССР). Сын савецкага пісьменніка і журналіста Канстанціна Букоўскага; выхоўваўся маці. Вучыўся ў Маскве, куды сям’я вярнулася з эвакуацыі.

У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Жыў у Вялікабрытаніі. Адзін з арганізатараў арганізацыі «Інтэрнацыянал супраціўлення» (1983). У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб’яднанага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху — Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».

Памёр 27 кастрычніка 2019 года ў бальніцы Адэнбрукс у Кембрыджы (Вялікабрытанія) ад прыпынення сэрца.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Праваабаронцы СССР Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены руху «Салідарнасць» Катэгорыя:Лібертарыянцы Катэгорыя:Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала Катэгорыя:Зняволеныя Лефортаўскай турмы