Надзея Андрэеўна Ермакова (у дзявоцтве Лупекіна; , в. Разальмова, Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Іосіфавіч, працаваў электразваршчыкам, быў членам КПСС; маці, Людміла Аляксееўна, была рознарабочай у калгасе. У пачатковую школу хадзіла ў родным Разальмове, пасля скончыла Яснапалянскую васьмігодку ў суседняй вёсцыАдстаўка Надзеі Ермаковай. «Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а была кіраўніцай Нацбанка» // Наша Ніва, 27.12.2014..

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намесніцай загадчыка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай загадчыка Кіраўскім аддзяленнем Дзяржбанка, загадчыцай Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай старшыні райвыканкаму і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай філіяла камерцыйнага банка «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзялення Белаграпрамбанку ў Шклове.

З 1996 года ў ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 1999 г.).

Была абрана членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў. Прымала ўдзел ва ўсіх 7 Усебеларускіх народных сходах.

З 27 ліпеня 2011 па 27 снежня 2014 — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе, калі Надзея Ермакова ўзначаліла Нацбанк, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 108,7 %, а стаўка рэфінансавання вырасла да канца года з 10 % да 45 %. 21 кастрычніка была праведзена чарговая дэвальвацыя беларускага рубля. У 2014 годзе, пры Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні Нацбанка, адбылася яшчэ адна дэвальвацыя.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».http://www.belayarus.by/today/organ/

18 студзеня 2021 года прызначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанкаhttps://blr.belta.by/economics/view/nadzeja-ermakova-naznachana-starshynej-praulennja-belgazprambanka-95748-2021/. 16 ліпеня 2021 года пакінула пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанкаhttps://smartpress.by/news/10548/.

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын.

Крытыка У чэрвені 2020 года ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанка», кіраўніком часовай адміністрацыі якога з’яўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці саміх кліентаў, пры гэтым з іх прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне каштоўнасцяў.

Узнагароды Ордэн Пашаны

Сям’я Двойчы разведзенаяНадзея Ермакова: Мне прапанавалі ўзначаліць Белгазпрамбанк // Наша Ніва, 12.06.2020., мае дзвюх дачок (Наталлю і Юлю). Юліі, яе мужу і яго бацьку належыць кампанія-імпарцёр морапрадуктаў, якая актыўна пастаўляе рыбу ў папраўчыя ўстановы, бальніцы і ваенныя часці Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі Гісторыя поспеху Надзеі Ермаковай — nashaniva.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь» Катэгорыя:Члены Беларускага саюза жанчын Катэгорыя:Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі Катэгорыя:Белгазпрамбанк Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання