Марк Залманавіч Фрэйдзін (нар. , Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, заслужаны эканаміст БССР, кандыдат эканамічных навук, прафесар.
Біяграфія Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Горкі з сярэбраным медалём (1951), эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з адзнакай (1955). З 1956 г. працаваў старшынёй раённай планавай камісіі Горацкага райвыканкама. У 1960—1961 гг. вучыўся ў аспірантуры кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БСГА. З 1962 г. працаваў начальнікам планава-фінансавага аддзела Горацкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання і пераведзены ў завочную аспірантуру. У 1966 г. М. З. Фрэйздін абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Унутрыраённая спецыялізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР)». У 1966 г. пераходзіць на працу ў БСГА і абіраецца на пасаду старэйшага выкладчыка кафедры арганізацыі і планавання вытворчасці ў калгасах і саўгасах. У 1969 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта.
У верасня 1971 г. М. З. Фрэйдзін абіраецца на пасаду загадчыка кафедры кіравання. Ім упершыню ў рэспубліцы распрацаваны курс «Кіраванне сельскагаспадарчым вытворчасцю з асновамі менеджменту». Са снежня 1988 г. ён узначальвае зноў створаную кафедру эканамічных адносін і кіравання ў АПК, якая ў 1993 г. была пераўтворана ў кафедру аграбізнесу. У 1990 г. яму прысвоена званне «Заслужаны эканаміст БССР», у 1997 г. — вучонае званне прафесара. У 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Беларускай інжынернай акадэміі, а ў 1999 г. — акадэмікам.
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні прысвечаны распрацоўцы тэорыі і практыкі адаптацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да рынкавых умоў у пераходны перыяд, станаўленню і развіццю аграбізнесу шляхам распрацоўкі мадэляў арганізацыйна-прававых формаў гаспадарання буйнатаварных рынкавых структур.
Аўтар і сааўтар 172 навуковых і вучэбна-метадычных прац, публікацыі на англійскай і польскай мовах. На кафедры аграбізнесу пад кіраўніцтвам М. З. Фрэйздіна створана навуковая школа, якая атрымала прызнанне не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. Суіскальнікамі кафедры былі 3 грамадзяніна Польшчы, якія паспяхова абаранілі 2 доктарскія і 1 кандыдацкую дысертацыі. Пад кіраўніцтвам М. З. Фрэйздіна кафедра супрацоўнічае з Цэнтрам аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Акадэміяй менеджменту і аграбізнесу Нечарназёмнай зоны Расійскай Федэрацыі (Санкт-Пецярбург), кафедры кансультавання ў аграбізнесе (Польшча), кафедры аграбізнесу Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне (Польшча).
Сям’я Стрыечны брат мастака Якава Сімкіна.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1986) Медаль «За доблесную працу» (1970) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982) Медаль «Ветэран працы» (1987) Прысвоена званне «Заслужаны эканаміст БССР» (1990) Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005) Медаль камісіі народнай адукацыі Польшчы Знак «Выдатнік народнай адукацыі БССР» Знак таварыства «Веды»: «За актыўную працу» Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Медаль Францыска Скарыны (2012)
Бібліяграфія Задачник по организации и планированию производства в колхозах и совхозах. В соавт. — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 1969. — 167 с. Арендные отношения в подразделениях животноводства В соавт. — Мн.: Ураджай, 1992. — 224 с. Кооператив кооперативов (в соавторстве). — Мн.: Ураджай, 1992—168 с. Арендные отношения в растениеводстве (в соавторстве), — Мн.: Ураджай, 1993—247 с. Психология управления сельскохозяйственным коллективом. В соавт. — Мн.: Ураджай, 1993—184 с. Бизнес-планирование на предприятиях АПК В соавт. — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 1997. — 152 с. Организационно-экономические отношения в агропромышленном комплексе переходного периода. В соавт. — Смоленск — Горки. 1998. — 247 с. Консультации в сфере агробизнеса. В соавт. Учебное пособие. — Щецин-Горки, 1999. — 282 с. Реформирование агропромышленного комплекса: Учебное В соавт. — Мн.: БелНИИАЭ, 2002. — 420 с. Научные принципы регулирования развития АПК: предложения и механизмы реализации. В соавт. — Мн.: ИАЭ НАН Беларуси, 2004. — 188 с. Социально-экономические уклады в сельском хозяйстве Республики Беларусь: состояние и перспективы развития// Lokal development — use of eu and regional tools. Tom 1: Materialy miedzynarodowej konferencji naukowej, Szczecin, 20-23 czerwieca 2005/ Academia rolnicza w Szczecinie. Bialoruska akademia rolnicza w Gorkach. Miedzynarodowa akademia rolniczego ksztalcenia (MAAO) w Moskwie. — Szczecin: AR w Szczecinie, 2005. — S.213-221.
Літаратура Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—1995). Авт.-сост. Авт.-сост. В. М. Лившиц — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 1995. Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск. «Вышэйшая школа». 1996. Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2000). 3-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. В. М. Лившиц — Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2000. Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. Научно-педагогические школы и основные направления научных исследований. Соавт.: А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, А. М. Карташевич, Э. А. Петрович. Горки: ред.- изд. отдел БГСХА, 2001. Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2005), 4-е изд., испр. и доп. Авт.-сост Лившиц В. М.- Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2005. Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Кол. авт.- Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. Летопись Белорусской сельскохозяйственной академии (1836—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост Лившиц В. М., Герасимович А. А.- Горки: ред.изд. отдел БГСХА, 2010. Лившиц Владимир. Дело всей его жизни//Земля и люди.9 мая 2012. Лившиц В. М. Экономика:дело всей жизни// в книге"Евреи в Горках:судьбы и дела".Типография БГСХА.2012.С.146-154. Фрейдин Марк Залмонович// Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х кн. Книга 1. Учёные — земляки. — Горки: 2013. С.86-89.
Спасылкі http://www.baa.by/facultet/bip/kafedra/agrobiznesa/ http://ekonomika.by/ - Фрэйдзін Марк Залманавіч на Белорусском экономическом портале http://www.baa.by/facultet/bip/kafedra/ Фрэйдзін Марк Залманавіч на сайце БДСГА http://horki.info/news/59/2211.html Марку Залмановичу Фрейдину — 80 лет
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Заслужаныя эканамісты БССР