Рута духмяная, Рута пахучая, Бута пахучая (Ruta graveolens) — травяністая шматгадовая расліна з моцным пахамЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича), расце ў дзікім стане ў паўднёвай Еўропе і Крыму, па камяністых, асветленых сонцам, месцах.
Назва
Рута пахучая, рутаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, зіма-зелень Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Рута духмяная — травяністая шматгадовая расліна, мае моцны водар, дасягае ў вышыню 50-100 см.
Сцябло прамастаячае, разгалінаванае, дравяністае ў падножжа.
Лісце — чарговыя, падоўжана-яйкападобная, двойчы-тройчыперыстарассечаная, кароткачаранковая, мясістая, блакітнавата-зялёныя.
Кветкі — дробныя, на кароткіх кветаножках, зелянява-жоўтага колеру, пяціпялёсткавыя, з дзесяццю тычачкамі, сабраны ў суквецце мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — жніўні.
Формула кветкі:
Плод — шарападобная чатырохгнёздная каробачка. Насенне бурае, дробнае, даўжынёй 1-1,5 мм.
Хімічны састаў У траве руты ўтрымліваецца эфірнае масла (0,25—1,2 %), вітамін С (156,6 мг%), дубільныя рэчывы, фуранакумарыны, алкалоіды і флавангліказід рутын, бергаптэн, горкія і дубільныя рэчывы.
У пладах выяўлены сляды скіміаміна (0,018 %) і какусагіна.
У каранях утрымліваецца кумарын, фуракумарыны, алкалоіды, эфірнае масла.
Расліна атрутна. Пры перадазаванні выклікае цяжкія атручванні.
Значэнне і ўжыванне Разводзіцца рута дзеля маладога лісця, якое ідзе як заправа да страў, для пасыпкі бутэрбродаў і ў воцат (смак, які нагадвае не то часнок, не то цыбулю), а таксама ў якасці лекаў, для чаго расліна зразаецца перад самым цвіценнем і затым сушыцца. У Расіі, у сярэдняй яе паласе, рута вымярзае і разводзіцца толькі як аднагадовая расліна. Высейваецца рута рана ўвесну на насенную граду, адкуль перасаджваецца на сталую граду. Размножваюць руту падзелам кустоў увесну ці чаранкамі, разразаючы і акараняючы іх у парніках, каб улетку высадзіць на грады.
Дапаможнік па ароматэрапіі рэкамендуюць скарыстоўваць рутавае масла пры болях галавы і вушэй, вывіхах і рэўматызме.
У медыцыне ўжываецца ў якасці спазмалітыку. Выкарыстоўваецца для лячэння бяссоніцы, галаўнога болю, неўрозаў і інш.
Ужываецца ў выглядзе настойкі пры нервовых засмучэннях, спазмах цягліц страўніка і кішачніка і як глістагонны сродак. Настой з лісця ўжываецца для ваннаў пры скурных захворваннях.
У народнай медыцыне адвар травы п’юць пры захворваннях сэрца, засмучэнні нервовай сістэмы, галавакружэнні, ад паноса, ліхаманкі і маткавых крывацёкаў.
Спасылкі
Рута пахучая Ruta graveotens L.
Катэгорыя:Рутавыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Спецыі