Эдвард Мілс Пёрсел (; 30 жніўня 1912, Тэйларвіль, штат Ілінойс, ЗША — 7 сакавіка 1997, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1952) (сумесна з Феліксам Блохам) «за развіццё новых метадаў для дакладных ядзерных магнітных вымярэнняў і звязаныя з гэтым адкрыцці».

Пёрсел атрымаў ступень бакалаўра па электрычнай інжынернай справе ва ўніверсітэце Перд'ю. Ступені магістра і доктара па фізіцы ён атрымаў у Гарвардскім універсітэце.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Вучоныя ЗША