Forbes — амерыканскі часопіс, які заснаваў у 1917 годзе Берці Чарлз Форбс (Bertie Charles Forbes). Сям’я Форбсаў з’яўляецца выдаўцом часопіса ўжо цягам больш як 80 гадоў.

Па-за межамі бізнес-колаў часопіс вядомы перадусім сваімі спісамі:

Forbes 400 — спіс 400 самых заможных людзей ЗША; Спіс самых багатых людзей свету; Forbes 500 — спіс найбуйнейшых кампаній свету (паводле даходу); Спіс найбуйнейшых кампаній свету — у адрозненне ад Forbes 500, улічвае не толькі даход, але рынкавую капіталізацыю, даход, прыбытак і актывы.

Штаб-кватэра рэдакцыі знаходзіцца на 5-й авеню ў Нью-Ёрку.

Галоўны рэдактар часопісу з 1990 года — мільярдэр Стыў Форбс, унук заснавальніка Берці Чарлза Форбса.

Спасылкі Афіцыйная старонка Стыў Форбс на Радыё Свабода (05.02.2005)

Катэгорыя:Часопісы