Чарлз () — рака ў штаце Масачусетс.
Даўжыня ракі — 129 км, аднак па яе плыні знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Хопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім напрамку, упадае у Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі звілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.
Адныя з самых прэстыжных універсітэтаў краіны — Гарвардскі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут размешчаны на берагах Чарлза.
Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых у свеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсменаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.
Спасылкі Charles River Watershed Association Charles River Conservancy
Катэгорыя:Рэкі Масачусетса