ВасілёкВасілёк // , або валошка (Centaurea) — род травяністых раслін сямейства .Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Паходжанне назвы

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Па іншай версіі, гэтая назва, якая было ў карыстанні яшчэ пры Гіпакраце, ўтворана ад  — калоць і  — бык і азначае «які коле быкоў».Черепанов С. К., Цвелёв Н. Н., Клоков М. В., Сосновский Д. И. Род 1624. Василёк — Centaurea // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 370—579. — 653 с. — 2200 экз.

Паколькі з пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 года, не лічацца сапраўды апублікаванымі, Ліней фармальна з’яўляецца аўтарам гэтай назвы і навуковая назва роду запісваецца як .

Апісанне Сцяблы прамастойныя, прыўзнятыя або ляжачыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыста-рассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках. Сярэдзінныя кветкі трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя. Кошыкі мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі ва канцах парасткаў. Абгортка кветкавых кошыкаў (важная сістэматычная прыкмета) ад шарападобнай да кароткацыліндрычнай, з шматлініх чарапіцападобна размешчаных лісцікаў, на канцы якіх калючкі ці прыдаткі. Ложа кошыкаў са шчацінкамі. Плод — часцей апушаная, з чубком сямянка.

Арэал і біялогія Вядома сотні відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі (1 від).

Большасць відаў гэтага роду мае паўднёва-еўрапейскае паходжанне, сустракаецца амаль усюды ў Еўропе сярод пасеваў, асабліва ў жыце. У Беларусі 11 відаў: , , , , , , , , , , . Растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог. Цвітуць у чэрвені-верасніВасилёк .

Значэнне і ўжыванне

Васількі з’яўляюцца меданосамі, а таксама часта выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны.

У медыцыне выкарыстоўваецца , яго кветкі валодаюць мачагонным дзеяннем, прымяняюцца пры ацёках, звязаных з хваробамі нырак.

Васількі выкарыстоўваюцца ў касметыцы.

Класіфікацыя thumb| Налічваецца 350—500 відаў васілька. Некаторыя з іх:

Centaurea albonitens Centaurea americana Centaurea aspera Centaurea atacamensis Centaurea ×aurata Centaurea calcitrapa Centaurea cineraria Centaurea collina

Centaurea debeauxii Centaurea depressa

Centaurea glaberrima Centaurea gymnocarpa

Centaurea imperialis

. Centaurea margaritalba Centaurea melitensis

Centaurea ×moncktonii Centaurea montana Centaurea nigra Centaurea nigrescens

Centaurea pallescens

Centaurea ragusina Centaurea rothrockii Centaurea rutifolia .

Centaurea sulphurea Centaurea transalpina Centaurea triumfettii Centaurea uniflora Centaurea verbascifolia Centaurea virgata

Сімволіка З 1968 года васілёк сіні з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі.

Галерэя

Літаратура

Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. — Минск: Наука и техника, 1967. — 159 с. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Спасылкі