Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага чыгуначнага транспарту ў Мінску. Злучае мінскую агламерацыю з цэнтрам горада. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) у тэставым рэжыме запушчана 1 ліпеня 2011 года. Цяпер сістэма дзейнічае ў штатным рэжыме і складаецца з трох ліній у напрамках гарадоў-спадарожнікаў — Заслаўя, Рудзенска (гарадскі пасёлак) і Смалявіч. Працягласць трох ліній з 37 станцыямі складае 116,2 кіламетры. Абслугоўваннем і перавозкай пасажыраў займаецца Беларуская чыгунка. На адной з ліній ажыццяўляецца да 19 рэйсаў на дзень.
Гісторыя
У сярэдзіне 2009 года Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвестпраекту па стварэнні сучаснага сродку грамадскага транспарту — гарадской электрычкі. 19 сакавіка 2010 года Беларуская чыгунка і швейцарскае прадпрыемства «Stadler» заключылі пагадненне пра пастаўку 6 электрацягнікоў «FLIRT» для гарадскіх ліній. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн долараў. Першыя два цягнікі дастаўлены ў Беларусь у лютым 2011 года, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня 2011 года.
Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасня 2011 года. На люты 2016 года 16 электрацягнікоў Stadler FLIRT індэксаў ЭПг і ЭПр вытворчасці «Штадлер Мінск» хадзіла ў фармаце гарадскіх і рэгіянальных ліній.
10 кастрычніка 2011 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты другі маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 8 рэйсаў на дзень у кожным напрамку.
6 лістапада 2015 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты трэці маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Смалявічы». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 3 рэйсы на дзень у кожным напрамку. 26 сакавіка 2021 года маршрут быў падоўжаны да станцыі Чырвоны сцяг, тым самым гарадскімі лініямі быў ахоплены ўвесь горад Смалявічы, уключаючы прыпыначны пункт ЗарэчнаеМаршрут следования поездов городских линий сообщением Минск — Смолевичи продлен до станции Красное Знамя — Белорусская железная дорога . У 2016 годзе электрацягнікі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Усходні — Смалявічы перавезлі 184,7 тысяч чалавек, у 2017 годзе — 234,7 тысяч, у 2018-м — 295,8 тысяч, у 2019 годзе — крыху больш за 348 тысяч пасажыраў.
Лініі №НапрамакГод адкрыццяГод адкрыцця апошняй станцыіДаўжыня, кмКолькасць станцыйСярэдняя адлегласць, кмЧас у шляху, хвіл.Мінск — Заслаўе (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Беларусь)26,3102,6334—35Мінск — Рудзенск (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск)41,3133,1843—53Мінск — Смалявічы (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Чырвоны Сцяг)48,6143,4759—74Агулам:116,2373,14
Лінія 1
Цягнікі Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — ст. Беларусь (Заслаўе) спыняюцца на станцыях: ст. Мінск-Пасажырскі ст. Мінск-Паўночны п. п. Масюкоўшчына (Мінск) п. п. Лебядзіны (Мінск) ст. Ждановічы п. п. Мінскае мора (в. Качына) ст. Ратамка п. п. Крыжоўка п. п. Зялёнае ст. Беларусь Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,20 рублі станам на верасень 2021 года.
Чыгуначны маршрут быў адкрыты ў 2011 годзе на базе дзейнай чыгуначнай магістралі. Маршрут ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у Заслаўі мае працягласць 26,3 км з 10 станцыямі. Час у дарозе складае каля 35 хвілін, ад канчатковых станцый штодня адпраўляюцца 17-18 рэйсаў з сярэднім інтэрвалам у 60 хвілін (мінімальны інтэрвал 25-30 хвілін у гадзіны «пік»). У спалучэнні з электрацягнікамі рэгіянальных ліній на маршруце забяспечваецца мінімальны інтэрвал у 15-20 хвілін у пікавыя гадзіны.
Са станцый Мінск-Паўночны і Мінск-Пасажырскі ажыццяўляецца перасадка на станцыі метрапалітэна Маладзёжная і перасадачны вузел Плошча Леніна/Вакзальная адпаведна.
Лінія 2
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Рудзенск спыняюцца на станцыях: Мінск-Пасажырскі Мінск-Паўднёвы Лошыца (Мінск) Чыгуначны Калядзічы Мачулішчы Асееўка Міханавічы Седча Зазерка Рыбцы Раўнаполле Рудзенск Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,55 рублі на пачатак верасня 2021 года.
Маршрут гарадскіх ліній у напрамку гарадскога пасёлка Рудзенск быў адкрыты на базе дзеючай чыгуначнай магістралі і дзейных маршрутаў прыгарадных электрычак. Афіцыйны запуск маршруту адбыўся ў 2013 годзе, які працаваў у тэставым рэжыме з 2011 года. Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае больш за 40 кіламетраў і каля 45-55 хвілін у дарозе. Маршрут мае 13 прыпынкаў, на момант адкрыцця такіх прадугледжвалася толькі сем, усе былі практычна ў гарадской мяжыС 7 ноября на участке Минск — Руденск начнут курсировать поезда городских линий, stv.by, СТВ (24 октября 2013). Па маршруце штодзень курсіруюць 9 пар цягнікоў з інтэрвалам 60-90 хвілін.
Лінія 3
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Чырвоны Сцяг спыняецца на станцыях:
Мінск-Пасажырскі Мінск-Усходні Трактарны Сцяпянка Азярышча Калодзішчы Садовы Гарадзішча Слабада Дамашаны Загор’е Смалявічы Зарэчнае Чырвоны Сцяг
Кошт білета (незалежна ад мэтавага прыпынку) 1,55 рубля на пачатак верасня 2021 года.
Апошняя цяпер лінія гарадской электрычкі была адкрыта ў 2015 годзе на аснове прыгарадных маршрутаў электрычкі «Мінск — Орша». Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае амаль 50 кіламетраў з 60-70 хвілінамі ў дарозе, да Смалявіч — 53 хвіліны. На маршруце першапачаткова мелася 12 станцый, да якіх у 2021 годзе былі дададзены яшчэ дзве — Зарэчны і Чырвоны Сцяг (у пасёлку Акцябрскі), якія былі ўведзены для абслугоўвання пасажыраў ва ўсходніх мікрараёнах Смалявіч. Маршрут мае ўсяго чатыры рэйсы ў суткі (тры — у прамежку паміж 6 і 9 гадзінамі з інтэрвалам 60-120 хвілін; адзін — вячэрні). На станцыях Мінск-Усходні і Мінск-Пасажырскі сфарміраваны транспартна-перасадачныя вузлы з усімі лініямі мінскага метро і наземным транспартам.
Лінія 4 Беларуская чыгунка да 2020 года планавала набыць чатыры саставы электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг, якія павінны былі рухацца да гарадоў-спадарожнікаў Дзяржынск і ФаніпальК 2020 году БЖД пустит поезда городских линий в Фаниполь и Дзержинск, onliner.by (6 сентября 2020). Да 2020 года планавалася і адкрыццё лініі, аднак станам на 2022 год гэтага так і не адбылосяБЖД планирует запустить поезда городских линий из Минска в Фаниполь и Дзержинск, belta.by, БелТА (7 ноября 2020). У 2014—2017 гадах праводзілася рэканструкцыя прыпыначнага пункта Курасоўшчына, у 2019—2020 гадах праводзіліся работы па капітальным рамонце з мадэрнізацыяй чыгуначных прыпыначных пунктаў Пціч, Воўчкавічы, Бярэжа, Пяцігор’е, Станькава для арганізацыі гарадскіх перавозак. Да 2023 года плануецца выканаць рэканструкцыю і капітальны рамонт станцый Памыслішча, Фаніпаль, прыпыначных пунктаў Дзяржынск, Клыпаўшчына, Энергетыкhttps://www.sb.by/articles/kapitalnyy-remont-trekh-ostanovochnykh-punktov-elektrichek-v-storonu-dzerzhinska-zavershitsya-k-oktya.html. У выпадку адкрыцця маршруту гарадскіх ліній ад Мінска да станцыі Негарэлае ён стане самым працяглым (больш за 50 кіламетраў).
Пасажырапаток За дзевяць месяцаў 2013 года гарадскімі лініямі было перавезена 1,45 млн пасажыраў.. Беларуская чыгунка ў 2018 годзе электрацягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў, што на 8,7 % больш, чым у 2017 годзеНа Белорусской железной дороге в 2018 году на 8,7 % возросли перевозки пассажиров поездами городских линий , rw.by, Белорусская железная дорога (4 января 2019). Станам на сярэдзіну 2019 года, пасажыры пакрывалі 21 % выдаткаў на працу цягнікоў гарадскіх ліній..
Рухомы састаў
На пуцях мінскай электрычкі выкарыстоўваюцца чатырохвагонныя саставы сямейства Stadler FLIRT вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Rail, якія ў Беларусі атрымалі індэкс ЭПг.
Перспектывы У будучыні плануецца запуск мінскай гарадской электрычкі па маршрутам: Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.
У 2019—2020 гадах на прыпыначных пунктах ад станцыі Памыслішча да станцыі Койданава былі праведзены работы па капітальным рамонце і мадэрнізацыі, для далейшай арганізацыі перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній паміж Мінскам і горадам-спадарожнікам Дзяржынскам. На платформах асфальтавае пакрыццё было заменена на тратуарную плітку, адрамантаваны пасажырскія павільёны, заменены апоры і свяцільні, добраўпарадкаваны аўтамабільныя пляцоўкіКапитальный ремонт трех остановочных пунктов электричек в сторону Дзержинска завершится к октябрю, sb.by, «СБ. Беларусь сегодня» (1 сентября 2020). У 2015—2017 гадах рэканструкцыя праводзілася на прыпыначным пункце Курасоўшчына.
Аплата праезду
Кантроль за аплатай праезду ажыццяўляецца кантралёрамі-кандуктарамі ў вагонах электрацягнікоў. На электрацягніках гарадскіх ліній дзейнічаюць дзве тарыфныя зоны — гарадская і прыгарадная. Чыгуначныя платформы ад Мінска да станцый Беларусь, Міханавічы і Гарадзішча аплачваюцца па гарадскім тарыфе, астатнія — па прыгарадным. Аплата праезду ажыццяўляецца квіткаміКак пользоваться билетом на городские линии, sb.by, «СБ. Беларусь сегодня» (13 мая 2019) і бескантактавымі праязнымі, сумешчанымі з наземным пасажырскім транспартамСтоимость проездных документов в поездах городских линий при оплате проезда с использованием смарт-карт (БСК Минсктранс), в том числе совмещенного с проездом на городском общественном транспорте г. Минска , pass.rw.by, онлайн-сервис по продаже билетов БЧ.
З 12 чэрвеня 2019 года аплата праезду ажыццяўляецца таксама і бескантактавымі банкаўскімі картамі, шляхам прыкладання іх да валідатара. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на гарадскі тарыфны поясНовый способ оплаты проезда в поездах городских линий , rw.by, Белорусская железная дорога (12 июня 2019).
Гл. таксама Чыгуначная транспартная сістэма Мінска
Спасылкі Пра Мінскую гарадскую электрычку на сайце BELTRANSPORT.BY "Хуткі «Флірт»! Расклад руху гарадской электрычкі па маршруце Мінск — Беларусь (Заслаўе) Расклад руху гарадской электрычкі па маршруце Мінск — Рудзенск Городскую электричку пришпоривают крепко
Катэгорыя:Чыгуначная транспартная сістэма Мінска Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:2011 год у Мінску Катэгорыя:Гарадскі цягнік