thumb|right|300px|Брэст-Літоўск. 22 верасня 1939 г. На трыбуне — нямецкі генерал Гайнц Гудэрыян і савецкі камандзір брыгады Сямён Майсеевіч Крывашэін. Германо-савецкі ваенны парад у Брэст-Літоўску — праходжанне ўрачыстым маршам па цэнтральнай вуліцы горада падраздзяленняў XIX матарызаванага корпусу вермахта (камандуючы корпусам — генерал танкавых войскаў Гайнц Гудэрыян) і 4-га батальёну 29-й асобнай танкавай брыгады РСЧА (камбрыг — Сямён Майсеевіч Крывашэін), якое адбылося 22 верасня 1939 г. ў час афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскаў Германии і СССР. Працэдура завяршылася ўрачыстым спускам нямецкага і ўзняццем савецкага сцягоўМ. И. Семиряга. Тайны сталинской дипломатии. 1939—1941. — М.: Высшая школа, 1992. — 303 с..

Перадача гораду адбывалася паводле савецка-нямецкага пратаколу аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня 1939 г. прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў(стр 1) , (стр 2) .

Падзея была заснята нямецкай прапагандысцкай службай «Die Deutsche Wochenschau». Гісторык Міхаіл Іванавіч Мельцюхоў адзначае, што ў гэты час Германія ўсяляк імкнулася паказаць Вялікабрытаніі і Францыі, што СССР — яе саюзнік, у той самы час і ў самім СССР усяляк імкнуліся падкрэсліць сваю «нейтральнасць»Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. Часть третья. Сентябрь 1939 года. Война с запада — М., 2001. .

Катэгорыя:Польская кампанія (1939) Катэгорыя:Польскі паход Чырвонай арміі (1939) Катэгорыя:Ваенныя парады Катэгорыя:1939 год у Брэсце Катэгорыя:Падзеі 22 верасня Катэгорыя:Верасень 1939 года Катэгорыя:Падзеі ў Брэсце