І́гар Яўге́навіч Там (, Уладзівасток, Расія — , Масква) — савецкі фізік-тэарэтык; заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Акадэмік АН СССР (1953, член-карэспандэнт 1933). Замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН іншых краін. Герой Сацыялістычнай Працы (1953). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з П. А. Чаранковым і І. М. Франкам, 1958)
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—1941 і 1954—1957 гадах у Маскоўскім універсітэце (з 1930 года прафесар, загадчык кафедры). З 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР (загадчык аддзела). У 1948—1953 гадах удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў і інш.
Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-механічнай тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С. П. Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергетычных станаў электрона на (узроўні Тама; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934; адначасова з Д. Д. Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту (1934; з С. А. Альтшулерам). Стварыў тэорыю выпрамянення Чаранкова—Вавілава (1937; з І. М. Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—час» у нерэлятывісцкай квантавай механіцы (1945; з Л. І. Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю (1950; з А. Д. Сахаравым).
Узнагароды Нобелеўская прэмія 1958 года (разам з І. М. Франкам, П. А. Чаранковым). Сталінская прэмія (1946, 1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1953) 4 ордэны Леніна (1953, 1954, 1956, 1965) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР (1967) Медалі
Публікацыі Нобелевские лекции. М., 1960 (разам з П. А. Чаранковым, І. М. Франкам). Собр. научных трудов. Т. 1—2. М., 1975. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.
Зноскі
Літаратура
Воспоминания о И. Е. Тамме. 2 изд. — М., 1986. Фейнберг Е. Л. И. Е. Тамм // Успехи физ. наук. 1995. Т. 165, вып. 7. Капица. Тамм. Семенов: В очерках и письмах. — М., 1998.
Спасылкі
Игорь Евгеньевич Тамм // Біяграфія на сайце ХРОНОС
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот»