Іаган Бернулі (, , Базель — , там жа) — швейцарскі матэматык і механік, самы знакаміты прадстаўнік сямейства Бернулі, малодшы брат Якаба Бернулі, бацька Данііла Бернулі. Адзін з першых распрацоўшчыкаў матэматычнага аналізу, пасля смерці Ньютана — лідар еўрапейскіх матэматыкаў. Замежны член Парыжскай (1699), Берлінскай (1701), Пецярбургскай (1725) акадэмій навук і Лонданскага Каралеўскага таварыства (1712).

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.3, Мн., 1996, С.121

Спасылкі

Golba, Paul. Bernoulli, Johan Johann Bernoulli.

Катэгорыя:Матэматыкі Швейцарыі Катэгорыя:Механікі Катэгорыя:Выкладчыкі Базельскага ўніверсітэта