Прыродазнаўчы конкурс «Каласок» — украінска-беларускі інтэлектуальны конкурс, які ў Беларусі штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У Беларусі ўпершыню конкурс быў праведзены ў 2004 годзе.

Аб конкурсе

Агульныя палажэнні Прыродазнаўчы конкурс «Каласок»http://www.bakonkurs.org/kolosok.html Аргкамітэт прыродазнаўчага конкурсу «Каласок». праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння прыродазнаўчых прадметаў.

Конкурс праводзіцца па правілах, якія блізкія да правіл міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі конкурсу «Каласок» могуць быць усе вучні. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца.

Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў.

Правілы правядзення конкурсу Конкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе вучацца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп’ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літэратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна.

Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 пытанняў, якія падзелены на тры тэматычныя групы (у 2010 годзе — «Адкрыцці і вынаходніцтвы ў навуцы і тэхніцы», «Патэнты прыроды», «Геаграфічныя адкрыцці») па 10 пытанняў у кожнай групе. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін дакладны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў.

За кожны дакладны адказ, у залежнасці ад складанасці пытання, удзельніку налічаюцца 3, 5 ці 8 балаў. Кожная тэматычная група мае: 4 простыя пытанні (па 3 балы), 4 пытанні сярэдняй складанасці (па 5 балаў) і 2 складаныя пытанні (па 8 балаў). За недакладны адказ або за адсутнасць адказу балы не налічаюцца і не адымаюцца. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку, кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, што паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), абласцях і краіне.

Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу праз раённыя (гарадскія) і школьныя аргкамітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу.

Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і абласцямі не падводзяцца.

Колькасць удзельнікаў конкурсу За кароткі тэрмін конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнага грамадства краіны.

У конкурсе «Каласок-2010» прынялі ўдзел 67590 вучняў з 2691 установы адукацыі 147 раёнаў (гарадоў) Беларусі.

Прызы

Кожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Каласок», значкі, каляндары. Удзельнікі конкурсу, што паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі і кнігамі па прыродазнаўству.

Кнігі — прызы пераможцам конкурса «Каласок»:

2007. Свет, у якім мы жывёмМир, в котором мы живем: Книга о вкусной и здоровой пище… для ума / Бел. ассоц. «Конкурс»; авт.-сост.: Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: "Бел. ассоц. «Конкурс», 2007.. 2008. Акуніся ў неба, або Тайны паветранага акіянаОкунись в небо, или Тайны воздушного океана / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Бел. ассоц. «Конкурс», 2008. — 80 с.: ил.. 2009. Адкрыццё Зямлі, або Тайны трэцяй планетыОткрытие Земли, или Тайны третьей планеты / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Бел. ассоц. «Конкурс», 2009. — 80 с.: ил.. 2010. Водны свет, або Тайны планеты АкіянВодный мир, или Тайны планеты Океан / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96 с.: ил.. 2011. Па слядах вялікіх даследчыкаў, або Вандроўка ў прасторы і часеВолодько, Е. Н. По следам великих исследователей, или Путешествия в пространстве и времени / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96 с.: ил..

Катэгорыя:Папулярызацыя навукі Катэгорыя:Сярэдняя адукацыя Катэгорыя:Прадметныя алімпіяды Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:Беларуская асацыяцыя «Конкурс»