Падзеі 18 студзеня: Пераяслаўская рада ўхваліла саюз Украіны з Маскоўскай дзяржавай. 8 мая: Падпісаннем Вестмінстэрскага дагавора скончылася Першая англа-галандская вайна. 20 мая: На востраве Табага курляндскі капітан Моленс заснаваў калонію «Новая Курляндыя». 7 чэрвеня: Януш Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага. 12 жніўня: Адбылася бітва пад Шкловам, вялікалітоўскае войска на чале з Янушам Радзівілам перамагло маскоўскае на чале з Якавам Чаркаскім. 13 жніўня: Пасля гарматнага абстрэлу Гомельскага замка войскамі Івана Залатарэнкі ў горадзе здарыўся пажар. 29 жніўня: Наказны гетман Іван Залатарэнка прасіў у вялікага князя маскоўскага падмацаванняў, каб пераадолець абарону Быхава. 3 верасня: Магілёў без бою перайшоў пад уладу вялікага князя маскоўскага Аляксея Міхайлавіча. 16 верасня: Маскоўскія войскі пасля працяглай аблогі занялі Смаленск, асноўную крэпасць Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе. 12 кастрычніка: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі ўзялі горад Дуброўну.

Нарадзіліся 19 лістапада: Луі Булонь Малодшы, французскі мастак 27 снежня: Якаб Бернулі, швейцарскі матэматык

Памерлі 30 сакавіка: Тамаш Казімір Сапега, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (нар. 1621) 12 кастрычніка: Карэл Фабрыцыус, галандскі мастак