Раве́на ( , , ) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья. Турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.
Агульныя звесткі Горад размешчаны на адлегласці 10 км ад Адрыятычнага мора, з якім яго злучае канал.
Равена знаходзіцца ў нізіннай мясцовасці, якая ўтварылася пры заглейванні Адрыятыкі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заступнікам горада лічыцца святы Апалінарый. Дзень горада — 23 ліпеня.
Восем равенскіх помнікаў эпохі позняй антычнасці занесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Гісторыя Заснавана, верагодна, племем умбраў. З II ст. да н.э. пад уладай Рыма, важны порт Італіі. З 402 года рэзідэнцыя імператараў Заходняй Рымскай імперыі, затым сталіца дзяржавы остготаў. З 540 пад уладай Візантыі, у 565—751 сталіца Равенскага экзархата. У 751 заваявана лангабардамі, сталіца Лангабардскага каралеўства. У XII ст. заснаваны ўніверсітэ. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўстанаўленнем у Равене сіньёрыі роду Палентаў (да 1441). Абмяленне канала выклікала закрыццё порта і эканамічны заняпад горада. У 1449—1509 падпарадкавана Венецыяй. У 1512 зруйнавана французамі. Пасля іх выгнання Свяшчэннай Лігай — у Папскай вобласці (за выключэннем 1797—1814). З 1860 у складзе аб'яднанай Італіі.
Помнікі thumb|left|Маўзалей Тэадорыха Равена багата помнікамі раннехрысціянскай і візантыйскай архітэктуры і першым чынам манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. У 1996 годзе ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА былі ўключаны наступныя аб'екты: маўзалей Галы Плацыдзіі (каля 440 года); баптыстэрый праваслаўных (сярэдзіна V стагоддзя); баптыстэрый арыян; базіліка Сант-Апалінарэ Нуова (пачатак VI стагоддзя); базіліка Сан-Вітале (526—547 гады); архіепіскапская капэла (канец V — пачатак VI стагоддзяў); маўзалей Тэадорыха (каля 520 года, па-за гарадскімі сценамі); базіліка Сант-Апалінарэ ін Класэ (549 год, па-за гарадскімі сценамі). Інтэр'еры большасці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў візантыйскім духу. Захаваліся руіны так званага палаца Тэадорыха (пачатак VI стагоддзя або VIII стагоддзе).
З больш позніх помнікаў найбольшай гісторыка-культурнай вагай маюць: Кафедральны сабор Святога Духу, пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы Урсіянавай базілікі пачатку V стагоддзя. венецыянская крэпасць Бранкалеонэ (XV стагоддзе); францысканская царква Сан-Франчэска, дзе адпявалі паэта Дантэ, які памёр у Равене; яго прах быў пахаваны каля базілікі ў маўзалеі эпохі класіцызму.
Прамысловасць Нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасць, машынабудаванне, харчовая, абутковая, цэментная, керамічная прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.
Транспарт Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Адрыятычным моры (звязаны з ім суднаходным каналам).
Культурнае жыццё Дзейнічаюць шматлікія музеі.
Літаратура
Спасылкі
Турыстычны сайт Равены
Катэгорыя:Камуны правінцыі Равена Катэгорыя:Гарады Эміліі-Раманьі