Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены ў 1992 годзе.

Двухбаковыя сустрэчы У снежні 2008 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Чылі па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча першага сакратара пасольства Беларусі ў Аргенціне Сяргея Лукашэвіча з намеснікам дэпартамента па справах Еўропы Эдуарда Шотам. Былі абмеркаваны розныя пытанні двухбаковых адносін і далейшага развіцця дагаворнаправавой базы.

7 кастрычніка 2013 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Чылі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Хуана Эдуарда Эгігурэна.

Перагаворны працэс

Падрыхтоўка дамоў пра адмену віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў Дамова пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемнай абароне інвестыцый.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы

Беларусь прадстаўляе свае інтарэсы ў Чылі праз сваё пасольства ў Аргенціне. Беларускае консульства таксама функцыянуе ў Буэнас-Айрэсе. Чылі пакуль не прызначыла пасла ў Беларусі.

Выбітныя асобы

Ігнат Дамейка, выбітны навуковы і нацыянальны герой Чылі, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзвядка, цяпер Гродзенская вобласць.

Чылі Катэгорыя:Палітыка Чылі