Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. Выпушчана аўтамабіляў.

Гісторыя

Прадвеснік Audi А2 — канцэпт-кар Al2 — быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне восенню 1997 года. Кузаў машыны быў выраблены з алюмінію па той самай тэхналогіі, якая раней ужо ўжывалася для Audi A8. Аўтамабіль быў аснашчаны трохцыліндравым 1,2-літровым рухавіком магутнасцю 55 кВт (75 к.с). Яшчэ адзін прататып, Al 2 Open End, быў прадстаўлены на Такійскім аўтасалоне. Гэта быў двухмесны паўкабрыялет-пікап з двума дзвярыма.

Прэзентацыя серыйнай мадэлі прайшла на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1999 года, вытворчасць пачалася ў лістападзе. За дызайн і канструкцыю кузава аўтамабіль быў адзначаны прэміямі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland і iF Design.

У верасні 2003 года на Франкфурцкім аўтасалоне была прадстаўлена абноўленая мадэль. У маторны шэраг дадалася новая версія 1,4-літровага дызельнага рухавіка, якая атрымала турбакампрэсар, што павялічыла магутнасць да 90 к.с. З вонкавых адрозненняў — толькі змененае вечка сэрвіснага люка спераду, якое стала больш падобным на звычайную рашотку радыятара.

Пры тым, што аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі за інавацыйны дызайн і паліўную эфектыўнасць, ён сутыкнуўся з праблемамі з пункту гледжання цэнаўтварэння. Кампактны хэтчбэк пазіцыянаваўся як аўтамабіль прэміўм-сегмента і адносна высокі кошт абмяжоўваў ягоную прывабнасць для масавай аўдыторыі. Выпуск быў спынены ў 2005 годзе з-за нізкага попыту.

Канструкцыя

Кузаў Audi А2 пабудаваны з дапамогай фірмовай тэхналогіі Audi Space Frame, якая ўжо выкарыстоўвалася маркай на мадэлі А8. Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.

Рухавікі 1.4 Мадэль Audi A2 1.4http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW — Stand: 09/1999 Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг Аб’ём, см³ 1390 Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 75,6 Ступень сціску 10,5 Магутнасць пры аб/хв 55 кВт (75 к.с.) пры 5000 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 126 Н·м пры 3600 аб / хв Экалагічны клас Еўра 4 Падрыхтаваная маса, кг 895 Дазволеная маса, кг 1410 Макс. хуткасць, км/г 173 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 8,2 / 4,7 / 6,0

1.6 FSI Мадэль Audi A2 1.6 FSIhttp://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW — Stand: 03/2002 Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг, непасрэдны ўпырск FSI Аб’ём, см³ 1598 Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,9 Ступень сціску 12,0 Магутнасць пры аб/хв 81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 155 Н·м пры 4500 аб / хв Экалагічны клас Еўра 4 Падрыхтаваная маса, кг 995 Дазволеная маса, кг 1510 Макс. хуткасць, км/г 202 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,8 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 8,1 / 4,7 / 5,9

1.2 TDI

У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).

Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб’ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.

Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.

Мадэль Audi A2 1.2 TDIhttp://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW — Stand: 02/2001 Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг Аб’ём, см³ 1191 Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,4 Ступень сціску 19,5 Магутнасць пры аб/хв 45 кВт (61 к.с.) пры 4000 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 140 Н·м пры 1800—2400 аб / хв Экалагічны клас Еўра 3 Падрыхтаваная маса, кг 855 Дазволеная маса, кг 1200-1245 Макс. хуткасць, км/г 168 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 14,9 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 3,6 / 2,7 / 2,99

1.4 TDI Мадэль Audi A2 1.4 TDI Audi A2 1.4 TDIhttp://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW — Stand: 11/2003 Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг Аб’ём, см³ 1422 Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 79,5 х 95,5 Ступень сціску 19,5 18,5 Магутнасць пры аб/хв 55 кВт (75 к.с.) пры 4000 аб / хв 66 кВт (90 к.с.) пры 4000 аб / хв Макс. круцільны момантпры аб/хв 195 Н·м пры 2200 аб / хв 230 Н·м пры 1900—2200 аб / хв Экалагічны клас Еўра 3 Еўра 4 Падрыхтаваная маса, кг 990 1030 Дазволеная маса, кг 1505 1545 Макс. хуткасць, км/г 173 188 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,3 10,9 Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні 5,6 / 3,5 / 4,3 5,8 / 3,5 / 4,3

Бяспека Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.

A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў франтальны ўдар, абарона пры бакавым ўдары таксама на высокім узроўні.

Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — абарона пешахода ад траўмавання пры наездзе выявілася незадавальняючай.

Продаж + Статыстыка продажу Audi A2 у Еўропе

Audi A2 Concept (2011)

Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалонеЭлектрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём . Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.

Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.

Планавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску машыны ў серыйную вытворчасць.

Крыніцы

Спасылкі

http://www.audia2museum.de Audi A2, ein Auto für betuchte Minimalisten // www.auto-motor-und-sport.de

A2 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта