thumb|left|200px|Сцяг астравоў thumb|left|200px|Руіны Скара-Брэй эпохі неаліту Аркнейскія астравы (, , састарэлая назва Аркадскія астравы) складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. У склад уваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддалены ад паўночнага ўзбярэжжа Кейтнеса, вобласці на поўначы Шатландыі, прыкладна на 16 кіламетраў. Найбуйнейшы востраў, Мейнленд, плошчай 523 км², дзявяты па велічыні востраў з тых, што ляжаць вакол Вялікабрытаніі.
На Аркнейскіх астравах знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мейсхау, Нэп-оф-Хаўар, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама на Аркнейскіх астравах размешчана былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоу.
Этымалогія Назва Аркнейскіх астравоў паходзіць ад , літаральна «Цюленевая банка».
Населеныя пункты Керкуал (Kirkwall) Стромнес (Stromness)
Хрысціянства
Апосталам астравоў шануюць св. Конрана, біскупа Аркнейскага.
Вядомыя жыхары і выхадцы Дота Аркнейскі (VI стагоддзе) — абат манастыра, названым пасля яго імем, каталіцкі святы. Магнус Аркнейскі (†1108 г.) — каталіцкі святы. Рэгнвальд Аркнейскі (1100—1158) — каталіцкі святы.
У папулярнай культуры Апроч іншага, дзеянне камп’ютарнай-ролевай гульні The Bard's Tale паходзіць на Аркнейскіх астравах, дзе ігрок можа наведаць такія гарады, як Керкуал, Фінстаун ці Стромнес.
Гл. таксама Эдэй Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы Шатландыі