Фё́дар Ані́сімавіч Сурга́наў (, в. Суднікі, — ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну.
Біяграфія Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1939). У 1931—1934 гг. аграном у сістэме Наркамзема БССР.
З 1939 г. на камсамольскай рабоце, у 1942—1945 гг. сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1942—1943 гг. у складзе аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і БШПР на Калінінскім фронце. У жніўні 1943 — ліпені 1944 гг. у тыле ворага: упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і ЦШПР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху і падполля на тэрыторыі Вілейскай, Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.
З 1945 г. намеснік загадчыка аддзела ЦК КП(б)Б. У 1947—1956 гг. 2-і, 1-ы сакратар Мінскага абкама КПБ, старшыня Мінскага аблвыканкама.
Са жніўня 1956 г. сакратар, з красавіка 1959 г. 2-і сакратар ЦК КПБ.
У 1962—1965 гг. старшыня Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай.
У 1971—1976 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР.
Кандыдат у члены ЦК у 1949—1956 гг., член ЦК і Бюро ЦК КПБ у 1956—1976 гг. Кандыдат у члены ЦК у 1956—1961 гг., член ЦК КПСС з 1961 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1976 гг., намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1976 гг., намеснік старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1966 гг.
Загінуў у аўтакатастрофе.
Выбраная бібліяграфія Белорусская Советская Социалистическая Республика. — М., 1972.
Ушанаванне памяці Яго імя прысвоена вуліцы ў Мінску і Лужаснянскаму аграрнаму каледжу.
Літаратура
Антонович, С. Роковой кортеж / С. Антонович // 7 дней. — 1994. — 19 февр. — С. 3. Антановіч, С. Шлях да трагедыі / С. Антановіч // Звязда. — 1990. — 28 кастр. — С. 4. Аўхімовіч, М. Сын народа, салдат партыі: да 70-годдзя з дня нараджэння Ф. А. Сурганава / М. Аўхімовіч // Звязда. — 1981. — 7 чэрв. — С. 3. Приходько, А. Таким его мы знали / А. Приходько, М. Шибалио // Рэспубліка. — 1996. — 17 студз. — С. 15. Сурганов Фёдор Анисимович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 160.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР