International Plant Names Index ( — Міжнародны паказальнік навуковых назваў раслін) — сайт у сетцы Інтэрнэт, які забяспечвае доступ да базы даных навуковых (лацінскіх) назваў раслін. Рэсурс створаны з мэтай стандартызацыі інфармацыі, якая ўваходзіць у батанічную наменклатуру. База змяшчае назвы насенных раслін і папараці, якія выкарыстоўваюцца біялагічнай сістэматыкай. Найбольш шырока прадстаўлены назвы таксонаў рангу віду і роду. Запісы базы даных уключаюць асноўныя бібліяграфічныя звесткі пра першасныя крыніцы, якія выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Стандартныя скарачэнні (абрэвіятуры) імёнаў аўтараў назваў даюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры і на аснове даных кнігі «Authors of Plant Names», якія абнаўляюцца і дапаўняюцца.

Сайт і база даных створаны сумесна трыма арганізацыямі: Каралеўскімі батанічнымі садамі К'ю (Index Kewensis), (Gray Herbarium IndexHUH — Databases ) і (APNI), якія падалі батанічныя звесткі для гэтага рэсурсу.

Сайт пачаў сваю працу ў 1999 годзе. Доступ да інфармацыі, размешчанай у базе сайта, падаецца бясплатна. Рэсурс паведамляе назвы раслін, якія сустракаліся ў навуковых публікацыях, але не рэгламентуе іх выкарыстанне ў батанічнай наменклатуры.

Падобны праект Index FungorumCABI Bioscience Databases змяшчае звесткі пра назвы грыбоў.

Спасылкі Towards a working list of all known plant species

Катэгорыя:Базы даных у Інтэрнэце Катэгорыя:Сістэматыка раслін