Пра аднайменны палац у Рыме гл. Палацца Мадама, Рым. Палацца Мадама (Palazzo Madama) — палацавы комплекс у Турыне, пабудаваны на месцы старажытнарымскага лагера з выкарыстаннем умацаванняў таго часу. Фасад палацца, завершаны ў 1721 годзе, — сухаваты ўзор паўночнаітальянскага барока ў трактоўцы Філіпа Ювара. Тыльны бок будынка захоўвае аблічча змрочнага сярэднявечнага замка, з круглымі вежамі па вуглах, які ён набыў у XV стагоддзі.

У розны час палацца служыла рэзідэнцыяй малодшай галіне Савойскага дому, рэгентш-удоў (адсюль назва), для размяшчэння гасцей кіруючага манарха, як месца знаходжання каралеўскай мастацкай галерэі, п’емонцкага парламента і вярхоўнага суда. З 1934 года ў будынку размяшчаецца музей старажытнага мастацтва, асабліва багаты экспанатамі з Гандхары.

У ліку іншых рэзідэнцый Савойскай дынастыі палацца Мадама знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

+center|280px Сярэднявечнае крыло рэзідэнцыіПарадная лесвіцаБарочны фасад Ювары

Спасылкі Афіцыйны сайт музея ў палацца Мадама

Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока Мадама Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Турын