__NOTOC__

Падзеі 1706: Расійскія ўрадавыя войскі на чале з Б. Шарамецевым узялі Астрахань, падавіўшы Астраханскі бунт 1794: Пачатак паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі 1801: Аляксандр I узышоў на расійскі прастол 1809: Рускія войскі на чале з М. Барклаям-дэ-Толі занялі горад Умеа падчас руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў 1882: Роберт Кох абвясціў пра адкрыццё бактэрыі-ўзбуджальніка туберкулёзу 1919: У Гомелі пачалося антысавецкае паўстанне, узначаленае У. Стракапытавым 1976: Вайсковы пераварот у Аргенціне. Пачатак «Бруднай вайны» 1999: Пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі 2005: Кампанія БеСТ атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сувязі стандарту GSM

Нарадзіліся 1103: Юэ Фэй, кітайскі палкаводзец (пам. 27.1.1142) 1494: Георг Агрыкала, нямецкі вучоны, заснавальнік мінералогіі 1579: Цірса дэ Маліна, іспанскі драматург 1681: Георг Філіп Тэлеман, нямецкі кампазітар, капельмайстар 1693: Джон Гарысан, англійскі вынаходнік 1756: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка 1785: Ян Голы, славацкі паэт 1837: Хорас Парнел Татл, амерыканскі астраном 1874: Гары Гудзіні, амерыканскі ілюзіяніст, гіпнатызёр 1884: Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1936) 1889: Алесь Сташэўскі, беларускі савецкі палітык (пам. 11.12.1938) 1891: Сяргей Вавілаў, савецкі фізік 1896: Вера Маслоўская, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, паэтэса (пам. 23.1.1981) 1908: Аляксей Канстанцінавіч Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі (пам. 1968) 1927: Марцін Вальзер, нямецкі пісьменнік 1928: Байран Джэніс, амерыканскі піяніст 1930: Стыў Мак-Куін, амерыканскі акцёр 1946: Мікалай Кірычэнка, народны артыст Беларусі 1948: Ежы Кукучка, польскі альпініст 1957: Сільвія Мунт, каталонская актрыса

Памерлі 1455: Мікалай V, Папа Рымскі 1684: Пітэр дэ Хох, галандскі мастак 1776: Джон Гарысан, англійскі вынаходнік 1849: Іаган Вольфганг Дзёберайнер, нямецкі хімік 1882: Генры Уодсуарт Лангфела, амерыканскі паэт і перакладчык (нар. 27.2.1807) 1894: Верні Ловет Камеран, англійскі падарожнік 1905: Жуль Верн, французскі пісьменнік-фантаст (нар. 8.2.1828) 1915: Караль Альшэўскі, польскі фізік і хімік (нар. 29.1.1846) 1962: Агюст Пікар, выдатны швейцарскі даследчык 1976: Бернард Лоў Мантгомеры, брытанскі военачальнік (нар. 17.11.1887) 1980: Пятрусь Броўка, беларускі паэт (нар. 25.6.1905) 1985: Рауль Юбак, французскі жывапісец 2001: Антон Бархаткоў, беларускі мастак-жывапісец (нар. 17.1.1917) 2018: Ліз Асіа, швейцарская спявачка

Святкуюць Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам

324