Сан-Агусцін () — населены пункт і муніцыпалітэт на поўдні Калумбіі ў дэпартаменце Уіла (Huila). Горад размешчаны ў 227 км ад сталіцы дэпартамента горада Нейва. Насельніцтва складае каля 30000 чал.

Першапачаткова горад быў заснаваны як вёска ў 1752 г. іспанцам Алеха Астудыльё, аднак індзейцы неўзабаве яе разбурылі. Сучасны пасёлак заснаваў у 1790 г. Лукас дэ Эраса-і-Мендыганья (Lucas de Herazo y Mendigaña).

У наваколлях Сан-Агусціна выяўлена нямала археалагічных помнікаў дакалумбавай эпохі, у сувязі з чым там быў створаны археалагічны парк, які адносіцца да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк забяспечвае значны прыбытак мясцовай эканоміцы дзякуючы вялікай колькасці наведвальнікаў, як калумбійцаў, так і замежнікаў.

Клімат у Сан-Агусціне даволі мяккі і раўнамерны, сярэднегадавая тэмпература складае +18 °C.

Спасылкі

Unesco’s website on San Agustin Сыны ягуара Нацыянальны археалагічны парк Сан-Агусцін

Катэгорыя:Гарады Калумбіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Калумбіі Катэгорыя:Археалогія ў Калумбіі Катэгорыя:Гісторыя Калумбіі