Грэгары Лемаршаль (; , Ла-Тронш, Францыя — , Парыж, Францыя) — французскі .
Біяграфія Грэгары Лемаршаль нарадзіўся ў мястэчку Ла-Тронш, недалёка ад Шамберы, дэпартамент Савоя. У два гады ў яго выявілі мукавісцыдоз.
Удзельнічаў у мясцовых тэлевізійных конкурсах (Tremplin des étoiles ў 1999 годзе) і перадачах (Graines de Stars ў 1999 годзе).
22 снежня 2004 г. стаў пераможцам чацвёртага сезону французскай Star Academy, стаўшы першым у гісторыі праекта пераможцам-мужчынам. За яго прагаласавала 80 % тэлегледачоў.
18 красавіка 2005 выйшаў яго першы альбом «Je deviens moi» (Я станаўлюся сабой).
У студзені 2006 г. ён атрымлівае прэмію — «Адкрыццё года» на NRJ Music Awards. З 9 мая па 26 мая 2006 г. ён з вялікім поспехам гастралюе па Францыі, Бельгіі і Швейцарыі. 29,30,31 мая і 24 чэрвеня Грэгары выступіў у легендарнай «Алімпіі».
У лютым 2007 ён заяўляе, што вымушаны зрабіць паўзу з-за дрэннага здароўя. Нягледзячы на гэта, запланаваны другі альбом. У пачатку красавіка ён праспяваў Vivo per lei з Элен Сегара.
У лютым 2007 года стан здароўя спевака сур'ёзна пагаршаецца, яму патрабуецца перасадка лёгкіх. 30 красавіка 2007 года ён памёр. Пахаваны на могілках мястэчка Саназ ў Савоі.
7 чэрвеня 2007 г. была афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя супраць мукавісцыдоза імя Грэгары Лемаршаля — «Association Gregory Lemarchal». 18 чэрвеня 2007 г. быў прадстаўлены шырокай публіцы яго другі альбом.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Je deviens moi (2005) La voix d'un ange (2007)
Канцэртныя альбомы
Olympia 06 (2006) Les pas d'un ange (2007)
Зборнікі
Rêves (2009) Cinq ans (2012)
Спасылкі Афіцыйны сайт Грэгары Лемаршаля на UniversalMusic .
Катэгорыя:Памерлі ад мукавісцыдоза Катэгорыя:Удзельнікі шоу талентаў Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Выканаўцы Universal Records