Эміль Тэадор Кохер (, 25 жніўня 1841, Берн — 27 ліпеня 1917, Берн) — швейцарскі хірург, адзін заснавальнікаў брушной хірургіі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) «за працы ў галіне фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы».

Біяграфія Кохер нарадзіўся ў Берне, у сям'і інжынера Якава Аляксандра Кохера і Марыі Кохер (Вермут), якая належыць да высакароднага сярэдняга класа. Маці Тэадора была глыбока рэлігійнай жанчынай і пад яе ўплывам у Тэадора на ўсё жыццё захаваўся інтарэс да філасофіі і рэлігіі.

Скончыў Бернскі ўніверсітэт (1865). З 1872 года прафесар хірургіі і дырэктар хірургічнай клінікі Бернскага ўніверсітэта.

З'яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні функцый і метадах хірургічнага лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы.

Прэзідэнт Германскага хірургічнага таварыства, ганаровы член Лондаскага каралеўскага хмрургічнага таварыства, Рускага хірургічнага таварыства імя М. І. Пірагова і інш.

У 1913 годзе аперыраваў Н. К. Крупскую.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.

Спасылкі Біяграфія Эміля Кохера на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Эміля Кохера.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Медыкі Швейцарыі Катэгорыя:Постаці швейцарскай хірургіі