Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі ( — al-majlis al-waṭanī al-intiqālī) — часовы орган улады, створаны праціўнікамі Муамара Кадафі 27 лютага 2011 года, падчас хваляванняў у Лівіі ў самым пачатку грамадзянскай вайны.
Гісторыя фарміравання Савет быў створаны ў Бенгазі 27 лютага на надзвычайным паседжанні мясцовых народных камітэтаў.
Па ўласным вызначэнні прадстаўніка Савета, ён «не з'яўляецца часовым урадам, а дзейнічае як орган улады рэвалюцыі». Пры стварэнні было абвешчана, што НПС будзе працаваць на працягу трох месяцаў — да вызначаных ім выбараў новага главы дзяржавы.
5 сакавіка НПС абвясціў сябе адзінай легітымнай уладай у Лівіі.
23 сакавіка Савет абвясціў пра стварэнне часовага ўрада — органа выканаўчай улады, таксама было абвешчана, што пераходны савет працягне працу ў якасці часовага заканадаўчага органа.
Склад Савета НПС Лівіі складаецца з 31 членаThe Interim Transitional National Council of the Libyan Republic: Council members (па іншых даных — з 30), уяўлялых грамадзянскіх і ваенных.
Саветам кіруе Мустафа Абд-аль-Джаліль, былы міністр юстыцыі Лівійскай Джамахірыі. Яго намеснікам з'яўляецца Абдул Хафіз Гога, Амар аль-Харыры адказвае за кіраўніцтва арміяй, Махмуд Джабрыль (прэм'ер-міністр) і Аль аль-Ісаві — за каардынацыю знешніх зносін.
Спасылкі Афіцыйны сайт часовага ўрада
Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:2011 год у Лівіі Катэгорыя:Палітыка Лівіі