Эрык Мэскін (англ.: Eric S. Maskin; ) — амерыканскі эканаміст.
Бакалаўр (1972), магістр (1974) і доктар філасофіі (1976) Гарвардскага ўніверсітэта. Выкладаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1977-1984; прафесар з 1981), Гарвардзе (1985-2000) і Інстытуце перспектыўных даследаванняў (з 2000). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (2003). Галоўны рэдактар часопіса Economics Letters. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007).
Асноўныя творы «Канцэптуальная эканамічная тэорыя» (Conceptual Economic Theory, 1994); «Раўнавага Нэша і аптымальны дабрабыт» (Nash Equilibrium and Welfare Optimality, 1999).
Спасылкі Старонка Э.Мэскіна на сайце Інстытута перспектыўных даследаванняў
Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Ганаровыя прафесары ВШЭ