Вернер Форсман () (, — ) — нямецкі хірург і уролаг.
Біяграфія У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Фрыдрыха Вільгельма ў Берліне. З 1956 г. прафесар хірургіі і уралогіі універсітэта імя Гутэнберга (Майнц); з 1964 г. ганаровы прафесар Медыцынскай акадэміі ў Дзюсельдорфе і прафесар універсітэта там жа (да 1970).
Асноўныя працы У 1929 г. распрацаваў спосаб катэтэрызацыі сэрца, выпрабаваў яго на сабе, правёўшы зонд праз локцевую вену ў правае перадсэрдзе. У 1931 годзе ўжыў гэты спосаб для ангіокардыяграфіі.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1956, сумесна з А. Курнанам і Д. Рычардсам).
Катэгорыя:Постаці нямецкай уралогіі Катэгорыя:Постаці нямецкай хірургіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя