Пол Грынгард (, ,Нью-Ёрк, ЗША — 13 красавіка 2019) — амерыканскі навуковец, нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе з А. Карлсанам і Э. Кэндэлам «за адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў». Прафесар Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Біяграфія Пол Грынгард нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і (продкі па бацькавай лініі паходзілі з Кёнігсберга ва Усходняй Прусіі, па матчынай — з Расійскай імперыі).Генеалагічнае дрэва вучонага па матчынай лініі: Бацькі маці Пола Грынгарда — Чарлз Майстэр і Іда Ліфшыц — нарадзіліся ў Расіі. Яго маці памерла пры родах і з ранняга дзяцінства, пасля жаніцьбы бацькі, ён выхоўваўся ў епіскапальнай традыцыі.http://www.nytimes.com/2006/09/26/science/26conv.html?pagewanted=all&_r=0http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/2000/greengard-autobio.html

Падчас Другой сусветнай вайны тры гады праслужыў у арміі ў якасці тэхніка-электроншчыка. Працаваў у групе пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, якая займалася прыборамі ранняга апавяшчэння, накіраванымі супраць нападаў японскіх лётчыкаў-камікадзэ. Пасля вайны скончыў Гамільтанскі каледж у 1948 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне матэматыкі і фізікі, але адмовіўся ад аспірантуры па фізіцы, таму што большасць пасляваенных фізічных даследаванняў была сканцэнтравана на ядзернай зброі, і замест гэтага зацікавіўся біяфізікай. Грынгард зрабіў дысертацыйную працу ў лабараторыі Холдэна Кефера Хартлайна (лаўрэата Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1967 годзе) ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар). Натхнёны лекцыямі Алана Ходжкіна, Грынгард пачаў працу над малекулярнай і клетачнай функцыі нейронаў. З 1953 года працаваў у біяхімічных лабараторыях Лондана і г. Бетэсда (ЗША), з 1959 года ў фармацэўтычнай кампаніі Гейгі. З 1968 года прафесар Ельскага ўніверсітэта, а з 1983 года прафесар і загадчык кафедры Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Доктар філасофіі (1953).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні сінаптычных сувязей у нервовай сістэме.

Выявіў, што, акрамя класічных эфектаў на мембранныя патэнцыялы, многія нейрамедыятары і некаторыя нейрапептыды ўздзейнічаюць на біяхімічныя працэсы ў цытаплазме нейронаў і ўплываюць на ўтварэнне складаных станаў нервовай сістэмы — эмоцый, настрояў, матывацый.

На атрыманую з Нобелеўскай прэміяй грашовую суму (каля 400 тысяч долараў) Пол Грынгард у 2004 годзе заснаваў прэмію імя Пэрл Майстэр Грынгард (), названую так у памяць маці вучонага, якая памерла пры родах. Сума прэміі складае 50 тысяч долараў. Прэмія штогод прысуджаецца жанчынам за выдатныя дасягненні ў галіне біямедыцынскіх даследаванняў.Інтэрв’ю ў New York Times

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2006), Нарвежскай акадэміі навук.

Асабістае жыццё Пол Грынгард мае двух сыноў, Клода і Леслі, ад першага шлюбу. У 1985 годзе ён пабраўся шлюбам з Урсулай фон Рыдынгсвард (Ursula von Rydingsvard), сусветна вядомым скульптарам.

Узнагароды 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1994 — Ralph-W.-Gerard-Preis 1991 — Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук ЗША у галіне нейранавукNAS Award in the Neurosciences

Літаратура Les Prix Nobel. 2001. The Nobel Prizes 2000, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation: Stockholm.

Спасылкі Аўтабіяграфія Пола Грынгарда на сайце Нобелеўскага камітэта The Greengard Lab at The Rockefeller University Paul Greengard US Patents

Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук