Марыа Дэль МонакаНапісанне імя і прозвішча Марыа Дэль Монака ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.344. (; , Фларэнцыя, Італія — , Местрэ, Італія) — італьянскі оперны спявак (тэнар), якога называюць адным з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя і апошнім тэнарам di forza.
Біяграфія Навучаўся спевам ў Мелокі ў Пезарскай кансерваторыі. Дэбютаваў, па розных дадзеных, у перыяд з 1939 па 1941 год. З 1943 года выступаў у «Ла Скала» (Мілан). З 1946 гады спяваў у «Ковент Гардэн» (Лондан), у 1957—1959 гадах — у «Метраполітэн Опера» (Нью-Ёрк). У 1959 годзе гастраляваў у СССР, выканаў у Вялікім тэатры партыі Хазэ ў «Кармэн», Бізэ і Каніо ў «Паяцы» Леанкавала. У 1963 годзе трапіў у аўтакатастрофу. У 1975 годзе, даўшы 11 спектакляў на працягу 20 дзён у Неапалі і Палерма, завяршыў пеўчую кар'еру. Памёр у 1982 годзе.
Катэгорыя:Постаці італьянскай акадэмічнай музыкі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Італіі Катэгорыя:Тэнары