right|thumb|250px|Чатыры правінцыі Атлантычнай Канады
Атлантычная Канада (ці Атлантычныя правінцыі) — вобласць Канады, якая складаецца з чатырох правінцый на атлантычным узбярэжжы: Прыморскіх правінцый (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда) і правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Размешчаная на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна правінцыя Квебек не ўваходзіць у склад Атлантычнай Канады.
Па стане на 2009 год агульная колькасць жыхароў Атлантычных правінцый складала 2 337 561 чалавекStatistics Canada.
Гістарычная даведка
Выкарыстоўваемы ў наш час тэрмін Атлантычная Канада ўвёў у 1949 годзе прэм'ер-міністр Ньюфаўндленда Джоі Смолвуд адразу пасля ўваходжання правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор у склад Канады. Смолвуд лічыў залішне саманадзейным назваць новую правінцыю часткай «Прыморскай тэрыторыі», паколькі ў іх склад уваходзяць тры правінцыі — Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і Востраў Прынца Эдуарда, якія маюць сваю ўласную гісторыю і ўнікальныя культурныя асаблівасці. Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ўвайшлі ў склад Канфедэрацыі Канада ў 1867 годзе, Востраў Прынца Эдуарда — у 1873 годзе.
Гарады right|150px right|150px right|150px right|150px
Ніжэй прыведзены спіс супольнасцяў (гарадоў і абласцей) Атлантычнай Канады, колькасць насельніцтва якіх па даных перапісу 2006 года складала больш 15 тысяч чалавекstatcan.ca, 2006 Census :
Горад Правінцыя НасельніцтваГаліфаксНовая Шатландыя411 007Сент-ДжонсНьюфаўндленд і Лабрадор181 113МонктанНью-Брансуік126 424Сент-ДжонНью-Брансуік122 389Сідні (муніцыпальная тэрыторыя Кейп-Брэтан)Новая Шатландыя105 928ФрэдэрыктанНью-Брансуік85 688ШарлоттаўнВостраў Прынца Эдуарда58 625ТрураНовая Шатландыя45 077Нью-ГлазгаНовая Шатландыя36 288БатэрстНью-Брансуік31 424Корнер-БрукНьюфаўндленд і Лабрадор26 623КентвілНовая Шатландыя25 969МірамішыНью-Брансуік24 737ЭдмундстанНью-Брансуік21 442СамерсайдВостраў Прынца Эдуарда16 153
Спасылкі Atlas of Canada — Atlantic Region Atlantic Canadian cities and Surrounding areas Atlantic Canada Portal/Portail du Canada Atlantique Atlantic Canada — A Profitable Place to do Business Historical Coins of Atlantic Canada East Coast Proud Spacing Atlantic — A Blog about urban planning and transportation issues in Atlantic Canada
Катэгорыя:Геаграфія Канады