thumb|200px|Гістарычны сцяг Багеміі thumb|200px|Багемія ў складзе Чэшскай Рэспублікі thumb|200px|Герб Чэшскага каралеўства
Баге́мія (, ) — адзін з трох гістарычных рэгіёнаў Чэхіі. Займае заходнія і цэнтральныя тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі. Сталіца рэгіёна — Прага.
З даўніх часоў Багемія з'яўлялася цэнтрам спадчынных чэшскіх земляў, да якіх у розныя перыяды належалі таксама Маравія, Сілезія і Лужыца.
Адміністрацыйны падзел Паўднёвачэшскі край (часткова) Карлаварскі край Кралаваградзецкі край Ліберэцкі край Пардубіцкі край (часткова) Плзеньскі край Цэнтральначэшскі край Устэцкі край Горад Прага Паўднёвамараўскі край (адзін населены пункт) Край Высачына (менш за палову)
Гісторыя
thumb |left|Памятная шыльда на былой мяжы Багеміі. Нюрнберг. Эрленштэгенштрасэ 122 Назва Багемія паходзіць ад назвы кельцкіх плямён бояў, якія насялялі гэтую тэрыторыю на працягу некалькіх стагоддзяў і пазней выцесненых іншымі плямёнамі. У 1526—1918 — «Багемія» — афіцыйная назва Чэхіі (без Маравіі) як часткі Габсбургскай імперыі.
Тэрмін Багемія таксама раней выкарыстоўваўся ў гістарыяграфіі для абазначэння гістарычнай вобласці Чэхія і Чэшскай дзяржавы ў Сярэднявеччы.
Гл. таксама Баварыя Судэцкая вобласць