Блакада Ленінграда — ваенная блакада нямецкімі, фінскімі і іспанскімі (Блакітная дывізія) войскамі ў час Вялікай Айчыннай вайны Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург). Доўжылася з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 (блакаднае кольца было прарванае 18 студзеня 1943) — 872 дні.
Да пачатку блакады ў горадзе было недастаткова запасаў харчоў і паліва. Адзіным шляхам зносін з блакадным Ленінградам заставалася Ладажскае возера, якое знаходзілася ў межах дасяжнасці артылерыі асаднікаў. Прапускная здольнасць гэтай транспартнай артэрыі не адпавядала патрэбам горада. У горадзе пачаўся голад, ён павялічваўся ад праблем з ацяпленнем і транспартам, што прывяло да соцень тысяч смерцяў сярод жыхароў. У чэрвені — жніўні 1944 савецкія войскі пры падтрымцы караблёў і авіяцыі Балтыйскага флоту правялі Выбаргскую аперацыю 1944 і Свірска-Петразаводскую аперацыю 1944, 20 чэрвеня вызвалілі горад Выбарг, а 28 чэрвеня — Петразаводск.
Гл. таксама Дарога жыцця Бітва за Ленінград
Катэгорыя:1941 год у СССР Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Фінляндыі Катэгорыя:Бітвы ў Расіі Катэгорыя:Падзеі 8 верасня Катэгорыя:Падзеі 18 студзеня Катэгорыя:Студзень 1943 года Катэгорыя:Верасень 1941 года