Мікулаш Дзурында (; нар. , Спішскі Штрврток, Чэхаславакія) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзідэнта Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.

У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намеснік міністра транспарту, тэлекамунікацый і пошты. У 1994 годзе — міністр транспарту, тэлекамунікацый і пошты ва ўрадзе Іозефа Мораўчыка. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Мечыяра перайшоў у апазіцыю.

У 1998 годзе апазіцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзідэнта да абрання на гэты пост Рудольфа Шусцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. У 2002 годзе ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла другое месца, і пераможца выбараў Роберт Фіца сфарміраваў кааліцыйны ўрад.

9 ліпеня 2010 года заняў пост міністра ўнутраных спраў ва ўрадзе Іветы РадзічавайБудущий кабинет министров почти сформирован.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Славакіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Славакіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Каралевы Алены Катэгорыя:Нарадзіліся ў Прэшаўскім краі