Неандэрталец, чалавек неандэртальскі (), у савецкай літаратуры таксама палеаантрап — вымерлы або асіміляваны від роду Людзі (Homo). Першыя людзі з рысамі протанеандэртальца вядомы ў Еўропе ад часу 350—600 тысяч гадоў таму, апошнія неандэртальцы жылі каля 40 тысяч гадоў тамуNature 512. 306—309 921 (August 2014) The timing and spatiotemporal patternig of Neanderthal disappearance«Neanderthals and human disease.».
Паходжанне назвы Назва паходзіць ад знаходкі чэрапа ў 1856 годзе ў даліне Неандэрталь каля Дзюсельдорфа і Эркрата (Заходняя Германія). Даліна названа імем Ёахіма Неандэра, нямецкага тэолага і кампазітара. Праз два гады, у 1858 годзе Герман Шаафгаўзен увёў у навуковы ўжытак паняцце «неандэрталец».
Гісторыя выяўлення і вывучэння
Першы чэрап неандэртальца знойдзены ў Энгіс у Бельгіі яшчэ ў 1829 годзе (гл. :en:Engis 2Fridemann Schrenk, Stephanie Müller. «The Neanderthals». Routledge. 2009. ISBN 97804154252092009). Другая знаходка 1848 года звязана з англійскай ваеннай базай на Гібралтары. Але прызнаны гэтыя першыя знаходкі былі пазней, пасля адкрыцця тыповага экзэмпляра ў 1856 годзе.
Знаходка чэрапа, што дала назву новаму віду выкапневых людзей, была трэцяй у храналогіі выяўлення. Трэцяя здарылася ў 1856 годзе ў Рэйнскай правінцыі, паблізу ад Дзюсельдорфа, у Неандэрскай даліне ракі Дзюсель, прытоку Рэйна, у невялікім Фельдгоферскім гроце, насупраць больш значнай Неандэрскай пячоры. Уваход у грот быў закрыты выступам скалы і пластамі гліны дэлювіяльнага паходжання, якая паўсюль засцілала вапнякі. Паколькі паблізу знаходзіліся каменяломні, то рабочыя дайшлі да скалы, якая закрывала грот, узламалі яе і адкрылі пячору, запоўненую наносным глеем. Пасля выдалення гэтага наносу адкрыўся грот. Паблізу ад уваходу, у гліне, рабочыя знайлі некалькі чалавечых костак і няпоўны чэрап, якія доктар Іаган Фульрат набыў ва ўласнаць. Іншых костак ці нейкіх вырабаў у пячорым глеі знойдзена не было, тым не менш, знаходжанне іх у старажытным наносе, у якім (у іншых пячорах той жа даліны, напрыклад, у так званым Чортавым пакоі , крокаў за 30 далей) былі знойдзены рэшткі несумненна «дапатопных» жывёл, а таксама від костак, ступень іх захаванасці, асблівасці чэрапа і г. д. вымусілі прызнаць у іх рэшткі чалавека глыбокай старажытнасці, якія маюць вялікае значэнне для меркаванняў аб тыпе найстаражытнейшага еўрапейскага насельніцтва.
Рудольф Вірхаў пазнаў у гэтым чэрапе, а таксама ў костках канечнасцяў сляды паталагічных змен, выкліканых рахітам, і выказаў меркаванне, што гэта не расавы, а індывідуальны тып. Акрамя гэтага, ён указаў на асобныя чарапы навейшага часу, якія паказваюць падобнае развіццё надброўных дуг і амаль такі ж пакаты ўзад лоб. Пасля апублікавання эвалюцыйнай тэорыі Чарлза Дарвіна ў 1859 годзе антраполагі сталі разглядаць неандэртальцаў як «прамежкавае звяно ператварэння малпы ў чалавека». Сучасныя ўяўленні аб неандэртальскіх людзях адрозніваюцца ад уяўленняў XIX стагоддзя. У 1863 годзе на сходзе Брытанскай асацыяцыі развіцця навукі англа-ірландскі біёлаг Уільям Кінг зрабіў даклад, у якім прызнаў чалавека з пячоры Фельдгофер асобным відам і прапанаваў даць яму назву Homo neanderthalensis. І хаця Кінг у тым жа годзе змяніў сваё меркаванне, але яго відавая назва мае прыярытэт перад тэрмінам Homo stupidus (Чалавек дурны) прапанаваным Эрнстам Гекелем у 1866 годзе. Уяўленне аб неандэртальцы як аб асобным відзе людзей было падмацавана новымі знаходкамі: у 1866 годзе бельгійскі археолаг Э. Дзюпон знайшоў фрагмент ніжняй сківіцы неандэртальца разам з рэшткамі жывёл ледавіковай эпохі, у 1880 годзе фрагмент ніжняй сківіцы неандэртальскага дзіцяці разам з прыладамі працы быў знойдзены ў пячоры Шыпка (Чэхія).
У 1886 годзе ў пячоры Спа д’Арнэ (Бельгія) М. дэ Пюры і М. Лаэ знаходзяць два добра захаваныя шкілеты неандэртальцаў (мужчынскі і жаночы) разам з прыладамі працы. Гэтая знаходка паставіла кропку ў спрэчцы аб тым, ці з’яўляюцца неандэртальцы асобным відам людзей: адказ быў відавочна станоўчы. У той жа час, аўтары знаходкі, сыходзячы відавочна з апрыёрнага ўяўлення аб неандэртальцах як аб пераходным звяне — паўмалпах, недакладна інтэрпрэтавалі шкілеты, зрабіўшы здагадку, што неандэрталец перамяшчаўся на сагнутых нагах. Такім чынам быў створаны навуковы міф, які аказаўся давлі ўстойлівым. Першыя дарвіністы ўвогуле ўхапіліся за рэшткі неандэртальца як за шуканае «адсутнае звяно» паміж малпай і чалавекам; паводле Барыса Поршнева, яны «Прыкладваючы схему Гекеля, праводзілі ўяўную прамую лінію паміж чалавекам і антрапаморфнай малпай праз неандэртальца; хацелі бачыць у ім бісектрысу, якая падзяляе вугал паміж чалавекам і малпай. Неандэрталец не вельмі добра ўкладваўся на гэтую сярэдзіну і яго часам некалькі стылізавалі, падштурхоўвалі да малпы, балазе не хапала і костак твару, і іншых костак шкілета»Б. Ф. Поршнев. О начале человеческой истории.
У 1899 годзе ў пячоры ў Крапіне (Харватыя) Драгуцін Гаранавіч-Крамбергер пачынае раскопкі, якія прывялі да выяўлення вялікай колькасці (усяго па розных падліках, каля 800 костак і фрагментаў, ад 25 да 60 шкілетаў) рэшткаў неандэртальцаў. У 1908 годзе святары браты А. і Ж. Буісоні знаходзяць «класічны» поўны шкілет неандэртальца ў пячоры Ла Шапель о’Сен. Да таго часу (у 1904—1905 гг.) ужо выйшлі творы Швальбэ, які палічыў неандэртальца прамым продкам чалавека, правёўшы лінію пітэкантрап-неандэрталец-сучасны чалавек (яна панавала потым у навуцы на працягу дзесяцігоддзяў), але разглядзеў і альтэрнатыўную гіпотэзу, што неандэрталец з’яўляецца паралельнай галіной развіцця чалавекаОсновныесобытия в истории изучения неандертальцев.
Вучоныя атрымалі антрапалагічныя і генетычныя пацвярджэнні змяшэння паміж неандэртальцамі і сучаснымі людзьміВозвращение неандертальца. Его кровь всё-таки течёт в наших жилах.. У 2009 годзе прафесар Свантэ Пяэба з Інстытута эвалюцыйнай антрапалоіі Таварыства Макса Планка ў Лейпцыгу паведаміў на штогадовым сходзе Амерыканскай асцыяцыі садзейнічання развіццю навукі аб паспяховым прачытанні ядзернага генома неандэртальца. Тыповыя для неандэртальцаў алелі генаў былі знойдзены ў геномах рада прадстаўнікоў папуляцый сучасных людзей. «Тыя з нас, хто жыве па-за межамі Афрыкі, нясуць пэўную колькасць ДНК неандэртальца» — заявіў прафесар Пааба. «Генетычны матэрыял, атрыманы ў спадчыну ад неандэртальцаў, складае ад 1 да 4 %. Гэта няшмат, але даволі, каб сцвярджаць аб дакладным атрыманні ў спадчыну істотнай колькасці прызнакаў у кожнага з нас, акрамя афрыканцаў» — паведаміў доктар Давід Райх з Гарварда, які таксама ўдзельнічаў у праекце. Падчас даследавання геном неандэртальца параўноўвалі з геномамі пяці нашых сучаснікаў з Кітая, Францыі, Афрыкі, і Папуа — Новай Гвінеі. Скрыжоўванне было зафіксавана і, верагодна, адбылося неўзабаве пасля міграцыі продкаў сучаснага чалавека з Афрыкі, гэта значыць на тэрыторыі Блізкага Усходу, бо ў трох чалавек з розных раёнаў свету, за выключэннем Афрыкі, прапорцыя генаў неандэртальца прыкладна аднолькавая.
1-3 % генома сучасных не-афрыканцаў — гэта гены неандэртальцаў, пры гэтым еўрапейцы нясуць трохі менш неандэртальскіх генаў, чым азіяты. У ДНК афрыканцаў (ёруба, пігмеі-мбуці) знойдзена 0,3-0,7 % неандэртальскіх генаўAncient ethiopian genome relevals extensive Eurasian admixture throught the African continent, 2015.древнейшая ДНК, выделенная из африканского скелета, указала на евразийские корни. Даследаванне ДНК усходніх (алтайскіх) неандэртальцаў і сучасных жыхароў Афрыкі паказала, што генетычны матэрыял алтайскіх неандэртальцаў утрымлівае ў сабе невялікую колькасць афрыканскіх мутацый — прыкладна 5 % генаў, якіх няма ў еўрапейскіх неандэртальцаў. Гэта кажа аб тым, што алтайскія неандэртальцы скрыжоўваліся з анатамічна сучаснымі людзьмі звыш за 100 тыс. гадоў тамуAncient gene flow from early modern humans into Eastern Neanderthals, 2016Учёные: неандертальцы скрещивались с людьми уже 100 тыс. лет назад.
У 2002 годзе ў румынскай пячоры Пештэра-ку-Оасэ была знойдзена костка чалавека сучаснага віда, які жыў каля 40 тыс. гадоў таму і належаў да першай хвалі краманьёнцаў у Еўропе. Паводле апублікаваных у 2015 годзе вынікаў ДНК-даследаванняў, ад 6 % да 9 % яго генома было атрымана ў спадчыну ад неандэртальцаў і 4-6 пакаленняў падзяляла яго ад неандэртальскага продка.
Да антрапалагічных сведчанняў скрыжоўвання між чалавекам разумным і неандэртальцам адносяцца рэшткі старажытных людзей, якія дэманструюць анатамічныя прыкметы двух відаў. У Рыпара дзі Мезена (поўнач Італіі) знойдзены, напэўна, рэшткі гібрыда неандэртальца і Homo sapiens, які жыў каля 30-40 тыс. гадоў тамуPossible interbreeding in late Italian Neanderthals& New data from the Mezzena jaw (Monti Lessini, Verona, Italy). У Стараселлі (Крым) было знойдзена пахаванне дзіцяці віда Homo sapiens з асобнымі неандэрталоіднымі прыкметаміФормозов А. А. Пещерная стоянка Староселье и её место в палеолите. — М., 1958.. Акрамя таго, адзначаны змены будовы зубных каналаў у краманьёнцаў на тыповы для неандэртальцаў тып.
У 2016 годзе была скончана навуковая праца па параўнальным аналізе геномаў 35 меланезійцаў разам з геномамі 1937 чалавек з базы даных праекта «100 геномаў». З яго вынікаў была зроблена выснова, што неандэртальцы змешваліся з Homo sapiens тры разы: спачатку з продкамі ўсіх не-афрыканцаў, потым — з продкамі еўрапейцаў і азіятаў пасля аддзялення меланезійцаў і ў апошні раз — з продкамі ўсходніх азіятаў.
Асаблівасці анатоміі і фізіялогіі
Неандэртальцы былі сярэдняга росту (каля 165 см), масіўнага целаскладу і з вялікай галавой, якая мела па-звярынаму выцягнутую форму. Аб’ёмам чарапной каробкі (1400—1740 см²) яны нават пераўзыходзілі сучасных людзей. Яны мелі магутныя надброўныя дугі, шырокі вытарклы нос і вельмі маленькі падбародак. Шыя кароткая і нібыта пад цяжарам галавы нахілена наперад, рукі кароткія і лапападобныяЭйдельман Н. Я. Ищу предка. — М.: Молодая гвардия, 1970. — 240 с.. Існуюць меркаванні, што неандэртальцы маглі быць рыжымі і светласкурыміНеандертальцы были рыжими и бледнолицыми .
Аналіз касцявой будовы паказвае, што дзеці неандэртальцаў выгядалі як маленькія дарослыя і іх палавая спеласць надыходзіла ўжо к 8-10 гадамНеандертальцы взрослели быстрее, чем современные люди 06.12.2007Неандертальцы росли быстрее современных людей. Сярэдняя працягласць жыцця неандэртальцаў была невялікай і складала ў сярэднім 22,9 годаБужилова А. П. Homo sapiens: История болезни / Институт археологии РАН. — М.: языки славянский культуры, 2005. С 16. Паводле даных французскага антраполага А. Валуа і савецкага антраполага В. П. Аляксеева, з 39 неандэртальцаў, чарапы якіх дайшлі да нас і былі вывучаны, 38,5 % памерлі ва ўзросце да 11 гадоў, 10,3 % — ва ўзросце 12—20 гадоў, 15,4 % — ва ўзросце 21—30 гадоў, 25,6 % — ва ўзросце 31—40 гадоў, 7,7 % — ва ўзросце 41— 50 гадоў і толькі адзін чалавек — 2,5 % памер ва ўзросце 51—60 гадоўЛюди-неандертальцы.
Ідэнтычнасць гена FOX2 (звязанага з мовай) у сучаснага чалавека і неандэртальца дазваляе зрабіць вывад аб тым, што яны маглі валодаць мовай. Паводле меркавання акадэміка В. У. Іванава, неандэртальцы «маглі мець мову з зычных з малой колькасцю галосных, што сустракаецца і ў чалавечых мовах». Мускульная маса неандэртальца была на 30—40 % больш, чым у краманьёнца, шкілет цяжэйшы. Таксама неандэртальцы лепш прыстасаваліся да субарктычнага клімату, бо вялікая насавая поласць лепш сагравала паветра, зніжаючы рызыку прастудыТатьяна Алешина. Неандертальцы были лучше нас.