Жуль Анры Пуанкарэ (; 29 красавіка 1854, Нансі, Францыя — , ) — французскі матэматык, фізік, астраном і філосаф. Кіраўнік Парыжскай акадэміі навук (1906), член Французскай акадэміі (1908) і яшчэ больш чым 30 акадэмій свету.
Біяграфічныя звесткі Скончыў Політэхнічную (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім універсітэце (з 1886 прафесар), адначасова з 1893 член Бюро даўгот.
Науковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэматычнай і тэарэтычнай фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навуковага пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай зменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда-, кольца- і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад А. Эйнштэйна развіў матэматычныя асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «пераўтварэнні Лорэнца». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу.
Гісторыкі адносяць Анры Пуанкарэ да найвялікшых матэматыкаў усіх часоў. Ён лічыцца, разам з Гільбертам, адным з апошніх матэматыкаў-універсалаў (вучоных, здольных ахапіць усе матэматычныя вынікі свайго часу). Яго пяру належаць больш за 500 артыкулаў і кніг.
Працы Асноўныя працы (гл. таксама Поўны спіс публікацый ): Cours de physique mathématique, 1889—1892 (Курс матэматычнай фізікі ў 12 тамах на аснове яго лекцый у Сарбоне) Les methodes nouvelles de la mécanique céleste, t. 1—3. Р., 1892—97 (Новыя метады нябеснай механікі) Analysis situs, 1895 (так першапачаткова называлася тапалогія); у 1899—1902 гг. Пуанкарэ апублікаваў 5 змястоўных дадаткаў да гэтай піянерскай працы Calcul des probabilités, 1896 (Злічэнне імавернасцей, перавыдана ў 1912 і 1923 гг.) La Science et l’hypothèse, 1902 (Навука і гіпотэза) Valeur de la science, 1905 (Каштоўнасць навукі) Leçons de mécanique céleste, t. 1—3. P., 1905—1906 (Лекцыі па нябеснай механіцы) Théorie de Maxwell et les oscillations hertziennes, 1907 (Тэорыя Максвела і хвалі Герца) Science et méthode, 1908 (Навука і метад) Dernières Pensées, 1913 (Апошнія думкі, пасмяротна) Œuvres, t. 1—11, 1916—1956 (Працы, пасмяротна)
Узнагароды Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1900). Медаль Кэтрын Брус (1911).
Ушанаванне памяці Іменем Пуанкарэ названы кратар на адваротным баку Месяца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Політэхнічнай школы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Матэматыкі Францыі