Падзеі 22 студзеня: У час Сямігадовай вайны рускія войскі занялі Кёнігсберг. 6 ліпеня: Папа Рымскі Клімент XIII заняў сталец. 25 жніўня: Цорндарфская бітва, адна з самых крывавых бітваў Сямігадовай вайны паміж расійскай арміяй і прускімі войскамі Фрыдрыха II. 10 кастрычніка: Бітва пры Лутэрбергу, перамога французскіх войскаў над англа-германскімі сіламі. 25 снежня: Нямецкі астраном-аматар Іаган Паліч заўважыў на небасхіле камету Галея, якая вярталася.

Нарадзіліся 3 лютага: Валянцін Воднік, cлавенскі паэт, дзеяч нацыянальнага адраджэння. 6 мая: Максімільен Рабесп'ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі 6 мая: Андрэ Масена, маршал Францыі 11 кастрычніка: Генрых Вільгельм Матэус Ольберс, нямецкі астраном

Памерлі 2 сакавіка: Іаган Баптыст Цымерман, нямецкі мастак 3 мая: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі (нар. 31.3.1675) 15 жніўня: П'ер Бугер, французскі фізік і астраном (нар. 16.2.1698)